Колькасць загінуўшых у выніку паводак у інданэзійскай правінцыі Папуа ўзрасла да 63 чалавек
  2019-03-18 10:19:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

63 целы загінуўшых былі выяўленыя пасля магутных ліўняў і паводак, якія абрынуліся ў суботу ноччу на правінцыю Папуа на ўсходзе Інданезіі. Пошукі дзесяткаў знікнуўшых без вестак працягваюцца. Пра гэта ў нядзелю паведаміў член выратавальнай брыгады.

Кіраўнік рэгіянальнага аддзялення агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Коры Сімбалон заявіў кар. Сіньхуа, што паводкі, выкліканыя ліўневымі дажджамі, разбурылі будынкі, масты і іншыя інфраструктурныя збудаванні.

На гэты час дзясяткі жыхароў вёскі, у тым ліку адно немаўля, былі выратаваны, 21 з іх атрымаў сур'ёзныя траўмы, паведаміў афіцыйны прадстаўнік пошукава-выратавальнага ўпраўлення правінцыі Ядзі Янто.

Афіцыйны прадстаўнік Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе са стыхійнымі бедствамі Сутопа Пурво Нугроха адзначыў, што колькасць параненых склала 59 чалавек.

Усе яны былі дастаўлены ў бліжэйшыя бальніцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040