У Кітаі правялі першую дыстанцыйную аперацыю з выкарыстаннем 5G
  2019-03-19 11:27:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

16 сакавіка ў Кітаі ўпершыню правялі дыстанцыйную хірургічную аперацыю з выкарыстаннем фармату 5G: лекар імплантаваў электрастымулятар мозгу пацыенту, які пакутуе на хваробу Паркінсана. Аперацыю правёў Лін Чжыпэй - нейрахірург, лекар Галоўнага шпіталя Народна-Вызваленчай арміі Кітая на Хайнане, пацыент пры гэтым знаходзіўся ў Пекіне. Сітуацыя ў аперацыйнай праецыравалася на маніторы высокага раздзялення з дапамогай фармату 5G, лекар дыстанцыйна дзейнічаў хірургічнымі інструментамі. Аперацыя завяршылася паспяхова.

Найбольш сталым ужываннем тэхналогіі 5G была перадача відэасігналу звышвысокай выразнасці. Сёлета падчас гала-канцэрта на Свята вясны і працы «двух сесій», тэхналогію 5G пачалі выкарыстоўваць не толькі для перадачы відэа звышвысокай выразнасці, але ў якасці тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і штучнага інтэлекту.

У цяперашні час тры найбуйнейшых аператара сувязі Кітая праводзяць маштабныя выпрабаванні і дэманстрацыю прымянення тэхналогій 5G. У прыватнасці, кампанія China Unicom ужо правяла тэсты сігналу 5G у 17 гарадах краіны.

Ван Сяачу - кіраўнік савета дырэктараў кампаніі China Unicom - нядаўна адзначыў, што ў 2019 годзе ў тэхналогіі 5G кампанія плануе інвесціраваць ад 6 да 8 млрд юаняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040