Сі Цзіньпін адказаў на ліст італьянскіх школьнікаў, выказаўшы гатоўнасць пашырыць кітайска-італьянскія культурныя абмены
  2019-03-20 14:39:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію 8 італьянскіх школьнікаў накіравалі ў адрас кіраўніка кітайскай дзяржавы ліст, у якім падзяліліся сваім бачаннем і вопытам вывучэння кітайскай мовы і культуры. Школьнікі выказалі гатоўнасць прыкласці актыўныя намаганні для ўзмацнення італьянска-кітайскага дружалюбнага супрацоўніцтва. Наўрад ці яны чакалі, што змогуць атрымаць адказ ад Сі Цзіньпіна, у якім кітайскі лідар заклікаў іх паслужыць пасланцамі кітайска-італьянскага культурнага абмену ў новую эпоху. Падрабязнасці ў паведамленні нашага карэспандэнта з Рыма.

«Паважаны старшыня Сі, вітаем вас! Нам было вельмі прыемна даведацца, што ў сакавіку вы здзейсніце візіт у Італію. Мы, школьнікі рымскага дзяржаўнага інтэрната з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы, хочам, карыстаючыся гэтым выпадкам, падзяліцца з вамі нашымі меркаваннямі з нагоды вывучэнні кітайскай мовы, літаратуры і культуры ... »

Школьнік па імі Джавані Стапароне чытае ліст, напісаны ім разам з аднакласнікамі. Ён ужо 4 гады вывучае кітайскую мову. Добра чытае з вельмі нядрэнным вымаўленнем. У мінулым годзе ён сумесна з аднакласнікам заваяваў другое месца ў конкурсе кітайскай мовы «Мост кітайскай мовы» групы італьянскіх школьнікаў.

Старшыня КНР СІ Цзіньпін у сваім зваротным лісце заклікаў італьянскіх школьнікаў стаць свайго роду «Марка Пола» новага часу, пасланцамі кітайска-італьянскага культурнага абмену. Джавані Стапароні сказаў, што ён і яго таварышы па вучобе маюць намер знаёміць італьянскіх аднагодкаў з кітайскай культурай.

«Мы абавязаныя несці кітайскаму і італьянскаму народам, у прыватнасці маладым людзям нашага пакалення абедзвюх краін, разуменне і бачанне культур, каб яны ўсведамлялі, што ў нас ёсць мноства кропак судакранання. Значна больш агульнага, чым чым адрозненняў, як здаецца на першы погляд ".

Каб даць школьнікам шырокае міжнароднае поле дзейнасці, у 2009 годзе інтэрнат, дзе вучыцца Джавані Стапароні, стаў першай у Італіі школай вышэйшай ступені, дзе кітайская мова стала абавязковай дысцыплінай. У цяперашні час гэты інтэрнат - адна з шасці школ вышэйшай ступені, дзе кітайская мова вызначана, як адна з дысцыплін, экзамен па якой уплывае не фінальны выпускны бал. Дырэктар інтэрната Паула Марыя Рэале сказаў:

«Тое, што старшыня Сі Цзіньпін адказаў нам, гэта велізарны гонар і нечаканасць. Мы былі вельмі рады атрымаць яго ліст з пажаданнем і каментарыямі. Ён адзін з найважнейшых кіраўнікоў у свеце, выдатна разумее нашы імкненні і перакананні, намаганні і ўклад у выкладання і папулярызацыю кітайскай мовы. Вось што дорыць нам радасць і натхненне. Мы гатовыя распаўсюджваць наш вопыт і паспяховую мадэль навучання кітайскай мове ў іншых італьянскіх школах, якія збіраюцца адкрыць курсы кітайскай мовы ».

Вопыт і мадэль, агучаныя дырэктарам інтэрната, былі атрыманы дзякуючы супрацоўніцтву з італьянскім Інстытутам Канфуцыя. У 2010 годзе інтэрнат сумесна з інстытутам Канфуцыя пры рымскім універсітэце стварыў клас Канфуцыя, які ў цяперашні час ужо стаў класам з найбольшай колькасцю навучэнцаў кітайскай мовы. Клас наведваюць у агульнай колькасці 850 навучэнцаў, усе слухачы паказалі выдатныя вынікі вучобы. Дырэктар Інстытута Канфуцыя пры рымскім універсітэце спадарыня Чжан Хун сказала:

«Штогод у нас чытаюць лекцыі і вядуць курсы 6-8 выкладчыкаў з Кітая, а таксама і двое мясцовых настаўнікаў - носьбітаў мовы. Яны сумесна займаюцца фарміраваннем навучальнага плана і даюць нашым студэнтам выдатныя магчымасці для спасціжэння кітайскай мовы, кітайскай літаратуры і культуры. Мы таксама праводзім сімпозіумы з выкладчыкамі розных інстытутаў Канфуцыя. Упэўненыя, што гэта добры спосаб для падрыхтоўкі прафесіяналаў, якія спецыялізуюцца на мультыкультурных абменах і сувязях ".

У лісце старшыні Сі Цзіньпіна школьнікі інтэрната напісалі: «Больш за год таму мы пачыталі вашу кнігу «Сі Цзіньпін: дзяржаўнае кіраванне», у якой вы вылучылі канцэпцыю «кітайскай мары». Мы ўпэўненыя, што ва ўсе часы, як на Усходзе, так і на Захадзе, усе людзі мелі і маюць агульную мару пра выдатнае жыццё». Нікалас Каваціч, адзін з хлопцаў, што напісалі ліст кітайскаму лідару, у мінулым годзе прыняў удзел у сусветным фінале конкурсу «Мост кітайскай мовы» ў Пекіне. Ён сказаў:

«У будучым годзе я паеду ў Кітай на вучобу ва ўніверсітэце ў Куньшане. Хутчэй за ўсё, буду вучыцца па спецыяльнасці палітэканоміі. Я спадзяюся, што знайду сваё месца ў рамках будаўніцтва "Аднаго пояса і аднаго шляху"».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040