Два чалавекі загінулі ў выніку абрушвання будынка на поўдні Індыі
  2019-03-20 15:35:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення індыйскіх СМІ, адбылося абвальванне будынка ў штаце Карнатака на поўдні Індыі, у выніку якога да цяперашняга часу 2 чалавекі загінулі, многія атрымалі раненні. Каля 40 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца пад абломкамі будынка.

Паводле паведамлення СМІ са спасылкай на крыніцу ў мясцовай паліцыі, трохпавярховы будынак, які абрынуўся, размяшчаўся ў горадзе Дхарвад штата Карнатака, прыблізна ў 400 км ад індыйскага тэхнаполіса Бенгалуру. У момант аварыі працоўныя вялі будаўнічыя работы на трэцім паверсе будынка.

Да цяперашняга часу больш за 20 пацярпелых шпіталізаваны, большую частку з якіх складаюць працоўныя, паведамілі ў мясцовай паліцыі.

Па іншых крыніцах, у сувязі з тым, што на першым паверсе будынка знаходзілася некалькі крамаў, колькасць ахвяр абвальвання можа ўзрасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040