Прэзідэнт Казахстана заявіў аб рашэнні скласці свае паўнамоцтвы
  2019-03-20 16:01:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сёння, звяртаючыся да народа краіны ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў, заявіў, што прыняў рашэнне скласці свае паўнамоцтвы.

Па заканадаўстве паўнамоцтвы прэзідэнта на астатні тэрмін пераходзяць да старшыні сената парламента Казахстана Касым-Жамарту Такаеву з моманту прынясення прысягі народу краіны. Цырымонія прысягі адбудзецца на сумесным пасяджэнні палат парламента 20 сакавіка.

"Я прыняў няпростае для сябе рашэнне - скласці з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта Казахстана. У гэтым годзе спаўняецца 30 гадоў майго знаходжання на пасадзе вышэйшага кіраўніка нашай краіны. Я быў прызнаны годным маім народам стаць першым прэзідэнтам незалежнага Казахстана. Я надзелены статусам першага прэзідэнта - лідара нацыі. застаюся старшынёй Савета бяспекі, які надзелены сур'ёзнымі паўнамоцтвамі. застаюся старшынёй партыі "Нур Атан" / Святло Айчыны /, членам Канстытуцыйнага савета. Гэта значыць, застаюся з вамі. Клопаты краіны і народы застаюцца маімі клопатамі. Як заснавальнік незалежнай казахстанскай дзяржавы бачу сваю будучую задачу ў забеспячэнні прыходу да ўлады новага пакалення кіраўнікоў, якія працягнуць пераўтварэнні, што праводзяцца ў краіне", - растлумачыў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040