Ван Цішань сустрэўся з урадавай дэлегацыяй Філіпін
  2019-03-20 16:03:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік старшыні КНР Ван Цішань правёў сустрэчу з урадавай дэлегацыяй Філіпін, у склад якой увайшлі міністр замежных спраў Тэадора Лаксін, выканаўчы сакратар Сальвадор Медыялдэя і міністр фінансаў Карлас Дамінгес.

Падчас сустрэчы Ван Цішань адзначыў, што Кітаю і Філіпінам неабходна паглыбіць разуменне гісторыі, умацаваць падмурак узаемадаверу, сумесным развіццём дамагчыся таго, каб кітайска-філіпінскія адносіны ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва бесперапынна станавіліся больш сталымі.

Кітай высока цэніць меры па развіцці і гатовы сумесна з Філіпінамі падтрымліваць пастаянныя кантакты на высокім узроўні, усебакова рэалізоўваць дамоўленасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, а таксама паглыбляць дзелавое супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, ажыццяўляць абмен вопытам у галіне кіравання дзяржавай.

Філіпінскі бок адзначыў, што ўрад імкнецца да бесперапыннага паступальнага развіцця двухбаковых адносін, гатовы актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве "Пояса і шляху", а таксама прыкладаць яшчэ больш намаганняў у імя двухбаковага сяброўства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040