А. Меркель адказала на крытыку амерыканскага пасла на адрас нізкага ўзроўню ваенных расходаў Германіі
  2019-03-20 16:16:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцлер ФРГ Ангела Меркель у аўторак адказала на крытыку пасла ЗША ў Германіі, які заявіў, што краіна недастаткова траціць на абарону. Выступаючы ў Берліне, А. Меркель адзначыла, што доля ваенных расходаў Германіі ў ВУП павялічваецца. Яна назвала памылковым умацаванне абароны выключна за кошт павелічэння ваенных і абаронных выдаткаў, падкрэсліўшы, што варта выдзяляць сродкі на прадухіленне крызісаў і дапамогу ў развіцці. Канцлер пацвердзіла, што да 2024 года Германія павялічыць ваенныя выдаткі да 1,5% ад ВУП.

Пасол ЗША ў Германіі Рычард Грэнэл 18 сакавіка заявіў, што існуючы ўзровень ваенных расходаў Германіі "непрымальны". Паводле яго слоў, калі Берлін працягне скарачаць абаронныя выдаткі, для саюзнікаў па НАТА гэта стане "сігналам, які выклікае заклапочанасць". Шэраг германскіх чыноўнікаў рэзка раскрытыкаваў гэтыя выказванні, а таксама абвінаваціў Р. Грэнэла ва ўмяшальніцтве ва ўнутраныя справы краіны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040