У МЗС КНР адбылася прэс-канферэнцыя па маючым адбыцца еўратурнэ Сі Цзіньпіна
  2019-03-21 09:35:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У МЗС КНР адбылася прэс-канферэнцыя, падчас якой намеснік міністра замежных спраў Ван Чаа распавёў пра дэталі дзяржвізіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію, Манака і Францыю і адказаў на пытанні журналістаў. Паводле слоў чыноўніка, гэта першае ў 2019 годзе замежнае турнэ кіраўніка кітайскай дзяржавы, якое мае вялікае значэнне для развіцця міждзяржаўных адносін паміж Кітаем і гэтымі краінамі.

Ван Чаа адзначыў, што Італія -- адна з найважнейшых краін-удзельніц "Групы дваццаці» і ЕС. Сёлета адзначаецца 15-годдзе з моманту фарміравання ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства Кітая і Італіі. У будучым годзе бакі адзначаць 50-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Менавіта таму перад краінамі адкрыліся велізарныя магчымасці. Сі Цзіньпін правядзе перамовы з прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэлам і прэм'ер-міністрам краіны Джузэпэ Контэ, а таксама сустрэнецца з кіраўнікамі дзвюх палат парламента Італіі. Бакі працягнуць умацаванне ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства, каб найлепшым чынам прадэманстраваць высокі ўзровень двухбаковых сувязей і надаць новую дынаміку супрацоўніцтву Кітая і Італіі. Сі Цзіньпін і Джузэпэ Контэ будуць прысутнічаць на падпісанні пакета пагадненняў міжурадавага супрацоўніцтва ў дыпламатычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і іншых сферах, а таксама пакета камерцыйных пагадненняў, якія тычацца інфраструктуры, машынабудавання і фінансаў. Бакі працягнуць сумесныя намаганні для рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях». Апроч Рыма, старшыня КНР таксама наведае Палерма.

З моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Манака бакі прытрымліваюцца прынцыпаў узаемнай павагі і раўнапраўных адносін, паглыбляюць палітычны ўзаемадавер і практычнае супрацоўніцтва. Маючы адбыцца візіт Сі Цзіньпіна ў Манака будзе мець гістарычнае значэнне для развіцця адносін з гэтым княствам. Сі Цзіньпін сустрэнецца з князем Манака Альбертам II. Бакі абмяркуюць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў такіх сферах, як палітыка, эканоміка, гуманітарныя абмены, ахова навакольнага асяроддзя і інш.

Праз пяць гадоў старшыня Сі Цзіньпін зноў наведае з дзяржаўным візітам Францыю, што мае асаблівае значэнне для развіцця кітайска-французскіх адносін. Сі Цзіньпін правядзе перамовы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, а таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Эдуарам Філіпам і парламенцкімі лідарамі. Кіраўнікі краін абмяняюцца меркаваннямі па кітайска-еўрапейскіх адносінах, міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Яны таксама будуць прысутнічаць на падпісанні пагадненняў аб супрацоўніцтве ў такіх галінах, як энергетыка, транспарт, сельская гаспадарка, фінансы, культура, навука і тэхніка.

Намеснік міністра замежных спраў Ван Чао падкрэсліў, што маючы адбыцца візіт Сі Цзіньпіна ў Еўропу паспрыяе павышэнню ўзроўню практычнага супрацоўніцтва з Італіяй, Манака і Францыяй, надасць новы імпульс развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін, адкрые новыя магчымасці для сумеснай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», унясе вялікі ўклад у дасягненне глабальнага міру і развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040