Усебаковыя адносіны стратэгічнага партнёрства паміж Італіяй і Кітаем маюць трывалыя асновы - прэзідэнт Італіі С.Матарэла
  2019-03-21 15:30:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін па запрашэнні прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлы прыбудзе ў Італію з дзяржаўным візітам. Гэта першы візіт кіраўніка КНР у Італію за апошнія 10 гадоў.

Напярэдадні прыбыцця лідара КНР С.Матарэла даў інтэрв'ю Сіньхуа і іншым кітайскім СМІ.

Прэзідэнт Італіі адзначыў, што ўсебаковыя адносіны стратэгічнага партнёрства паміж Італіяй і Кітаем маюць трывалыя асновы. За апошнія гады краіны нязменна падтрымлівалі высакаякаснае развіццё двухбаковых адносін.

С. Матарэла з радасцю ўспамінаў пра сваю паездку ў Кітай у 2017 годзе, калі ён асабіста змог пераканацца ў выніках ўсебаковых адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Італіяй. "Я мяркую, што тут не толькі варта аддаць належнае высокаэфектыўнаму дыялогу паміж урадамі краін, але і асабліва адзначыць эфектыўнае, з дня ў дзень усе больш багатае ўзаемадзеянне паміж народамі Італіі і Кітая", - адзначыў кіраўнік Італіі.

С. Матарэла сказаў, што ў 2020 годзе Італія і Кітай адзначаюць 50-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін, і візіт Сі Цзіньпіна будзе выдатнай магчымасцю ўшанаваць гэтую чырвоную дату. Паездка кіраўніка КНР адлюстроўвае ўстойлівасць адносін і ўзаемапавагу паміж краінамі.

Што тычыцца прыкметнага росту ў гандлёва-эканамічных абменах паміж Італіяй і Кітаем за апошнія гады, С. Матарэла адзначыў, што адносіны ў сферах гандлю і эканомікі складаюць краевугольны камень двухбаковых адносін. Пастаянна павялічваецца двухбаковы гандаль, пашыраюцца і супрацоўніцтва, і ўзаемныя інвестыцыі італьянскіх і кітайскіх кампаній. Гэта даказвае поўную ўпэўненасць Італіі і Кітая ў развіцці двухбаковых адносін. Італія бачыць у Кітаі не толькі аднаго з найбольш важных гандлёвых партнёраў, але больш за тое - рухавік сусветнага гандлю.

С. Матарэла падкрэсліў, што Італія валодае перадавымі тэхналогіямі і рашэннямі па такіх галінах, як энергарэсурсы, ахова навакольнага асяроддзя, устойлівая ўрбанізацыя, машынабудаванне, харчовая бяспека, медыцынскія паслугі і догляд за пажылымі людзьмі. Для ўмацавання гандлёва-эканамічных кантактаў Італіі і Кітаю варта пашыраць дыялог, фарміраваць больш адкрытыя і справядлівыя ўмовы, разгортваць свабодны і збалансаваны гандаль і ствараць спрыяльныя магчымасці для выхаду кожнага з бакоў на рынак другога боку.

Што тычыцца супрацоўніцтва ў сферы культуры, прэзідэнт Італіі заўважыў, што Італія і Кітай з'яўляюцца старажытнымі цывілізацыямі, узаемнае прыцягненне паміж якімі ўжо стала каштоўным багаццем абедзвюх краін і захоўваецца па сённяшні дзень. Ён адзначыў, што Італія і Кітай у роўнай меры выступаюць адзін для аднаго выдатнымі стымулятарамі росту. Выкарыстанне ў поўнай меры схаванага патэнцыялу сферы культуры і крэатыўнасці Італіі і Кітая прынясе абодвум бакам багаты плён.

С. Матарэла таксама адзначыў, што Італія не толькі ўдзельнічае ў фарміраванні "Пояса і шляху", але і спадзяецца сумесна з Кітаем усталяваць "Новы шлях ўзаемапазнавання". Гэта прынцыпова важна як у кантэксце культуры, так і ў рамках кантактаў паміж народамі абедзвюх краін.

"Усё больш кітайскіх турыстаў наведваюць Італію, усё больш маладых людзей з Італіі і Кітая праходзяць навучанне ў іншай краіне ў рамках праграм навучання, прыкметна нарастаюць сумесныя даследчыя праекты і пагадненні аб навуковых абменах паміж універсітэтамі абедзвюх краін. Усё гэта дазволіць Шаўковаму шляху таксама стаць "Новым шляхам ўзаемапазнавання ", - заявіў прэзідэнт Італіі.

С. Матарэла адзначыў, што Італія накіроўвае намаганні на забеспячэнне міру і мультылатэралізму, што выбудоўваецца на пэўных правілах. Італія рада таму, што па гэтым пытанні ўсталяваўся кансэнсус з Кітаем.

С. Матарэла выказаў спадзяванне, што Італія і Кітай будуць працягваць разгортваць дыялог, належным чынам разумець пазіцыі адзін аднаго і пашыраць эфектыўнае супрацоўніцтва на такіх шматбаковых пляцоўках, як "Група 20". "Мы сумесна накіроўваем намаганні на прасоўванне Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года і супрацьдзеянне кліматычным зменам. Што тычыцца апошняга выкліку, Кітай гуляе тут вырашальную ролю. Італія таксама мае намер зрабіць тут свой унёсак", - сказаў на заканчэнне прэзідэнт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040