143 тыс. рэліквій знойдзена на патанулым старажытнакітайскім гандлёвым судне "Наньхай-1"
  2019-03-21 15:32:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія археолагі знайшлі 143 тыс. рэліквій на старажытнакітайскім гандлёвым судне пад умоўнай назвай "Наньхай-1", якое затанула ў водах Паўднёва-Кітайскага мора каля 800 гадоў таму. Усебаковае археалагічнае абследаванне судна часоў дынастыі Сун (960-1279 гг.), што працягвалася на працягу многіх гадоў, завяршаецца. Археолагі зараз разбіраюць грузы ў апошніх некалькіх каютах у задняй частцы карабля, паведаміў намеснік дырэктара Археалагічнага інстытута правінцыі Гуандун Цуй Юн. Паводле яго ацэнкі, агульная колькасць рэліквій можа пераваліць за 160 тыс. адзінак.

Сярод разнастайных каштоўных помнікаў культуры, знойдзеных на караблі, -- парцалянавыя, залатыя, сярэбраныя, медныя і жалезныя вырабы, а таксама медныя манеты. На судне таксама былі знойдзены бамбукавыя і драўляныя вырабы і рэшткі раслін і жывёл.

Даўжыня фрагмента корпуса судна складае 22,1 метра, шырыня -- 9,35 метра. Археолагі лічаць яго адным з найбуйнейшых і найбольш добра захаваных акіянскіх гандлёвых караблёў дынастыі Сун, выяўленых да гэтага часу. Судна паднята на паверхню ў 2007 годзе, пасля чаго было дастаўлена ў Гуандунскі музей марскога Шаўковага шляху ў горадзе Янцзян, дзе яно захоўваецца ў марской вадзе і пяску ў сваім першапачатковым стане, як гэта было на працягу сотняў гадоў на марскім дне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040