Першая замежная паездка старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў 2019 годзе пачнецца з візіту ў Італію
  2019-03-21 15:32:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Візіты ў тры еўрапейскія краіны, што пачаліся сёння, 21 сакавіка, сталі першымі замежнымі паездкамі старшыні КНР у гэтым годзе. Першым прыпынкам у турнэ стала Італія.

Маючы адбыцца візіт як новы важны крок на шляху ўмацавання дружбы

Напярэдадні свайго дзяржаўнага візіту ў Італію, старшыня КНР Сі Цзіньпін апублікаваў у самай тыражнай італьянскай газеце «Карьерэ дэла сера» ( «Вячэрні веснік») аўтарскі артыкул, у якім ён успамінаў аб сваёй папярэдняй паездцы ў Італію, распавёўшы, што лад жыцця і ідэі ў сферы прамысловасці італьянцаў, заснаваныя на спалучэнні антычнасці і сучаснасці, класікі і інавацыі, зрабілі на яго настолькі глыбокае ўражанне. «Я вельмі рады, што зноў пабываю ў гэтай цудоўнай краіне і ўбачу ласкавых італьянскіх сяброў», - адзначыў Сі Цзіньпін.

Больш за дзве тысячы гадоў таму старажытны Шаўковы шлях звязваў вялікія імперыі старажытнасці Кітай і Старажытны Рым. Ідучы па слядах дружалюбных кантактаў продкаў, кітайска-італьянскія адносіны становяцца ўсё больш і больш дынамічнымі.

На думку кітайскага лідара, «любоў да Італіі» для простых кітайцаў такая:

«Зроблена ў Італіі» - гарантыя высокай якасці. Італьянскія адзенне і мэбля здабылі шырокую папулярнасць у Кітаі, а піца і тырамісу папулярныя сярод спажыўцоў маладога пакалення. Разам з гэтым, такія сумесныя мерапрыемствы, як Кітайска-італьянскі тыдзень інавацыйнага супрацоўніцтва, сумеснае паліцэйскае патруляванне, навучальныя футбольныя трэніроўкі і інш., мелі станоўчы водгук з боку дзвюх краін.

Сёння свет перажывае вялікія змены. Як адкрыць цудоўную будучыню сумеснага развіцця дзвюх краін? З гэтай нагоды Сі Цзіньпін адзначыў: «Я гатовы выкарыстаць гэты візіт як магчымасць для таго, каб сумесна з італьянскім лідарам працаваць над павышэннем узроўню двухбаковых адносін».

Новая старонка для дзелавога супрацоўніцтва

Яшчэ ў 2011 годзе Сі Цзіньпін наведаў Італію для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар 150-годдзя аб'яднання Італіі. Падчас візіту ён наведаў Мілан, дзе прыняў удзел у вячэрнім банкеце, падчас якога ён згадаў пра гандаль паміж Кітаем і Італіяй: у канцы 2010 года італьянскія прамыя інвестыцыі ў Кітай перавысілі 5 млрд дол. ЗША. Кітайска-італьянскі тавараабарот дасягнуў 45 млрд. 150 млн долараў, а ў 2018 годзе гэты паказчык перавысіў 50 млрд долараў, агульны аб'ём узаемных інвестыцый паміж дзвюма краінамі перавысіў 20 млрд. долараў.

Сёлета адзначаецца 15-гадовая гадавіна ўстанаўлення паміж Кітаем і Італіяй адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства. У наступным годзе - 50-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, два бакі плануюць правесці цэлы шэраг важных мерапрыемстваў для таго, каб вывесці двухбаковыя адносіны на новы ўзровень. Цяперашні візіт кітайскага лідара будзе мець вялікае гістарычнае значэнне для далейшага развіцця двухбаковых адносін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040