Выданне «Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні» дае магчымасць лепш зразумець Кітай
  2019-03-22 09:42:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 сакавіка старшыня КНР Сі Цзіньпін пачаў дыпламатычнае турнэ па трох еўрапейскіх краінах. Напярэдадні яго візіту ў Рым адбылася сустрэча чытачоў выдання «Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні». Удзельнікі мерапрыемства адзначалі, што гэтая кніга дапамагла лепш зразумець Кітай. Каля 200 гасцей, у тым ліку чыноўнікі і палітычныя дзеячы з КНР і Італіі, прынялі ўдзел у дыскусіях.

Першы і другі тамы кнігі «Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні» перакладзены на 24 мовы. Яны паступілі на прылаўкі кнігарняў 160 краін, стаўшы найбольш уплывовымі творамі кітайскіх кіраўнікоў за мяжой за 40 гадоў палітыкі рэформаў і адкрытасці. Дзякуючы кнізе паглыбілася разуменне міжнароднай супольнасцю канцэпцыі дзяржаўнага кіравання і палітычнай стратэгіі Кітая. Важнае практычнае значэнне маюць вылучаныя ў кнізе канцэпцыі аб дзяржаўным і глабальным кіраванні, а таксама кітайскія варыянты вырашэння актуальных праблем чалавецтва, такіх як фарміраванне супольнасці адзінага лёсу і стварэнне новага міжнароднага парадку.

Як аднойчы сказаў экс-дзяржсакратар ЗША Генры Кісінджар, кніга Сі Цзіньпіна адкрывае акно для знаёмства з лідарам гэтай краіны і працэсам яе развіцця, а таксама з яе культурай.

Кніга «Сі Цзіньпін аб дзяржаўным кіраванні» стала вельмі папулярнай у многіх краінах амаль адразу ж. Прычыны такога поспеху ў тым, што вылучаныя ў кнізе канцэпцыі аб дзяржаўным і глабальным кіраванні адлюстроўваюць універсальнае імкненне да каштоўнасцей усёй чалавечай супольнасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040