Аддаленасць не з'яўляецца перашкодай для развіцця ўзаемаадносін паміж дзяржавамі
  2019-03-25 10:23:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У нядзелю старшыня КНР Сі Цзіньпін па запрашэнні князя Альбера II нанёс дзяржаўны візіт у Манака.

Гэта першы візіт кіраўніка КНР у Манака пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі ў 1995 годзе. Дадзеная паездка будзе сведчыць пра тое, што геаграфічная аддаленасць не з'яўляецца перашкодай для развіцця дружалюбных адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі, як буйнымі, так і невялікімі.

У параўнанні з плошчай тэрыторыі Кітая (9,60 млн км²) дзяржава Манака, якая знаходзіцца на беразе Міжземнага мора і на сушы мяжуе с Францыяй, вельмі маленькая. Яе плошча 2,02 км², краіна займае другое месца па велічыні сярод іншых карлікавых дзяржаў. Княства шырока вядома ўсяму свету сваімі раскошнымі палацамі, казіно і гатэлямі, а таксама Ралі Монтэ-Карла і этапам чэмпіянату Формулы-1-- «Гран-пры Манака», якія праводзяцца тут. У Манака, як і ў іншай развітой краіне, захоўваецца высокі ўзровень фінансавай сферы і турызму, сярэдні даход на душу насельніцтва тут перавышае 170 тыс. еўра.

На сустрэчы з князем Манака Альбером II у 2018 годзе старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Манака, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць і відавочныя адрозненні ў тым, што тычыцца рэалій краін, паспяхова развіваюць двухбаковыя сувязі, зыходзячы пры гэтым з прынцыпаў узаемнай павагі, раўнапраўных адносінаў адзін да аднаго і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Успамінаючы больш чым 20-гадовую гісторыю з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін, можна лёгка прызнаць, што развіццё ўзаемаадносін паміж краінамі з'яўляецца прыкладам дружбы і сумеснага развіцця краін рознай велічыні.

Яшчэ ў 2012 годзе манегаскі аператар Monaco Telecom і кітайская кампанія Huawei вырашылі цесна супрацоўнічаць у сферы сувязі і масавых камунікацый. Гэта дазволіла запусціць у княстве першую ў свеце фіксаваную паслугу 1Gpbs ў 2016 годзе і аналагічную мабільную сетку ў 2017 годзе. У 2018 годзе два бакі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні ў сферы тэхналогіі 5G, у рамках якога Манака павінна стаць першай краінай, цалкам пакрытай мабільнай сеткай новага пакалення. Гэта стратэгічнае партнёрства накіравана на паскарэнне запуску праекта «Разумны горад», каб дзякуючы тэхналогіі 5G прапанаваць шырокі спектр сэрвісу жыхарам Манака.

Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва паміж Кітаем і Манака таксама і ў сферы безнаяўных разлікаў. У чэрвені 2017 года Манака і кітайская безнаяўная аплатная платформа Alipay падпісалі пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве. Гэта зрабіла найбольш камфортным знаходжанне кітайскіх турыстаў у дзяржаве на поўдні Еўропы, бо іх колькасць пастаянна расце.

Манака - вядомае ў свеце турыстычнае месца. Старшыня КНР Сі Цзіньпін высока ацаніў працу па ахове навакольнага асяроддзя і экалагічнае развіццё гэтай краіны. Кіраўнік кітайскай дзяржавы прапанаваў паглыбіць двухбаковае супрацоўніцтва ў рамках кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» у такіх сферах, як ахова навакольнага асяроддзя, супрацьстаянне кліматычным зменам, развіццё экалагічна чыстых крыніц энергіі, «зялёнага» і нізкавугляроднага развіцця, абарона дзікіх жывёл і іншых. Намеснік старшыні фонду князя Альбера II - найбуйнейшай у Манака арганізацыі па абароне навакольнага асяроддзя - Бернард Фаўтрыер лічыць, што Манака і Кітай маюць агульныя ўяўленні ў сферы аховы навакольнага асяроддзя, бакі добра супрацоўнічаюць у гэтым накірунку ўжо даўно. Фонд князя Альбера II сумесна з зацікаўленымі кітайскімі арганізацыямі рэалізуе такія праекты, як абарона дзікіх амурскіх тыграў і назіранне за якасцю вады ў басейнах возера Тайху і іншых вадаёмаў. Кітай лідзіруе ў свеце ў сферы вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі, што ўносіць вялікія перспектывы ў двухбаковае супрацоўніцтва.

Як стала вядома, падчас візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Манака, бакі падпішуць шэраг дакументаў па ўзмацненні ўзаемадзеяння ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.

У эпоху глабалізацыі кожная краіна і нацыя сустракаюцца з праблемай наладжвання стасункаў з навакольным светам. Кітай заўсёды выступае за тое, каб усе краіны, вялікія ці маленькія, багатыя ці бедныя, з'яўляліся раўнапраўнымі членамі міжнароднай супольнасці. У прыватнасці, свет даўно ўжо не аднапалярны, адной краіне ніяк нельга вырашыць глабальныя пытанні ў сферы гандлю, навукі і тэхнікі, фінансаў, навакольнага асяроддзя, барацьбы з тэрарызмам і г.д. Для ўрэгулявання праблем у гэтых сферах трэба ўзаемадзеянне розных краін, прыняцце шматбаковых механізмаў і сумеснае супрацьстаянне выклікам шляхам узаемапавагі і даверу.

Кітай у якасці найбуйнейшай у свеце краіны, якая развіваецца, паставіў мэтай у блізкіх, сярэднетэрміновых і доўгатэрміновых перспектывах, неабходнасць прасоўвання новай канцэпцыі «інавацыя, каардынацыя, «зялёнае» развіццё, адкрытасць, сумеснае выкарыстанне». Манака ў параўнанні з Кітаем -- маленькая дзяржава, аднак яна падчас развіцця, паважаючы законы прыроды і гісторыю, сфарміравала своеасаблівыя паняцці і ўяўленні аб гарадскім развіцці, што вельмі карысна і для Кітая. Усё гэта прадаставіць шырокую прастору для далейшага супрацоўніцтва ў такіх сферах, як ахова навакольнага асяроддзя, фінансавыя паслугі, турызм і гуманітарныя абмены.

Старажытны кітайскі мысліцель Канфуцый сказаў: «Дружба можа быць доўгай толькі ў такім выпадку, калі вучыцца адзін у аднаго добраму і пазбаўляцца ад недахопаў». Маючы агульныя ўяўленні аб тым, што такое ўзаемная павага, раўнапраўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, Кітай і Манака сапраўды прадставяць выдатны прыклад абмену і супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040