Медыякарпарацыя Кітая і Федэрацыя футбола Італіі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве
  2019-03-25 15:39:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У мэтах рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых лідарамі Кітая і Італіі аб паглыбленні ўзаемнага даверу і прагматычнага супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама для садзейнічання развіццю футбола і распаўсюджання футбольнай культуры ў абедзвюх краінах, Медыякарпарацыя Кітая і Федэрацыя футбола Італіі (FIGC) прынялі рашэнне аб стратэгічным супрацоўніцтве. У адпаведнасці з дасягнутым бакамі пагадненнем, у бліжэйшыя тры гады, як чакаецца, Ліга серыі А (вышэйшы дывізіён італьянскай футбольнай лігі) пачне дзейнасць у Кітаі.

24 сакавіка ў Рыме дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн і прэзідэнт FIGC Габрыэле Гравіна падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве. Бакі будуць арганізоўваць і весці навучанне футбалістаў, кіраўніцкіх кадраў футбольных клубаў і школ, праводзіць таварыскія матчы ў розных краінах, супрацоўнічаць у галінах цыфравізацыі футбольнага спорту і распрацоўкі футбольных прадуктаў і створаць новую камунікацыйную платформу для каманд і балельшчыкаў дзвюх краін. Супрацоўніцтва будзе накіравана на прасоўванне футбольнай культуры і перадавых футбольных тэхнік ў Кітаі, садзейнічанне інтэграцыі італьянскага футбола і кітайскага спартыўнага рынку і папулярызацыю футбола ў Кітаі.

Прэзідэнт FIGC Габрыэле Гравіна на цырымоніі падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве сказаў, што на фоне паспяховага завяршэння візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію гэта -- яркая і натхняльная падзея. «Гэта гістарычна значнае супрацоўніцтва, вяха ў спартыўным узаемадзеянні дзвюх нашых краін», -- сказаў ён. Г. Гравіна адзначыў, што спорт і культура ствараюць новыя магчымасці. Дыялог паміж Кітаем і Італіяй працягне ўмацоўвацца, стане больш канструктыўным. Футбол чарговы раз дэманструе сваю ролю моста камунікацый паміж рознымі культурамі. «Мы спадзяёмся, што гэта супрацоўніцтва стане выдатнай магчымасцю для актыўнага збліжэння Італіі і Кітая», - сказаў ён.

Дырэктар Медыякарпарацыі Кітая на цырымоніі падпісання пагаднення сказаў, што паспяховы візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Італію мае вельмі важнае значэнне. Па меры ўдзелу Італіі ў рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» народы Кітая і Італіі змогуць лепш разумець адзін аднаго. Супрацоўніцтва дзвюх краін у галіне футбола, несумненна, адкрые новыя магчымасці для абменаў у галіне культуры і спорту паміж Кітаем і Італіяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040