Р. Мюлер не знайшоў доказаў аб змове Д.Трампа з Масквой - генпракурор ЗША
  2019-03-25 16:54:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны пракурор ЗША Уільям Бар паведаміў Кангрэсу ў нядзелю, што спецпрокурор Роберт Мюлер не знайшоў доказаў таго, што каманда Д. Трампа ўвайшла ў змову або каардынавалася з расійскім урадам для меркаванага ўмяшання ў амерыканскія выбары 2016 года.

"Расследаванне спецпрокурора не выявіла, што каманда Д.Трампа або хто-небудзь, звязаны з ёй, згаварыўся або каардынаваўся з Расіяй у намаганнях па ўплыву на прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША", - паведаміў У. Бар у лісце ў юрыдычныя камітэты Палаты прадстаўнікоў і Сената.

"Расследаванне не ўсталявала, што члены каманды Д. Трампа згаварыліся з расійскім урадам у яго дзейнасці па ўмяшанні ў выбары", - напісаў У. Бар, цытуючы канфідэнцыйную справаздачу, прадстаўленую Р. Мюлерам у пятніцу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040