Хань Чжэн падкрэсліў неабходнасць абароны ракі Янцзы
  2019-03-26 10:04:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн сёння заклікаў чыноўнікаў прыняць канкрэтныя меры па абароне і аднаўленні экалагічнай сітуацыі ракі Янцзы.

Хань Чжэн, які таксама з'яўляецца кіраўніком кіруючай групы па стымуляванні развіцця эканамічнага пояса ўздоўж ракі Янцзы, зрабіў гэтую заяву на нарадзе ў прысутнасці чыноўнікаў правінцыйнага і міністэрскага ўзроўню. Ён падкрэсліў, што ўся эканамічная дзейнасць, звязаная з Янцзы, не павінна наносіць шкоду яе эканамічнай сітуацыі, а развіццё рэгіёна павінна ісці па экалагічным шляху. Ён таксама адзначыў, што экалогія Янцзы па-ранейшаму сутыкаецца з цяжкім становішчам, у прыватнасці, леташняя праверка выявіла такія сур'ёзныя праблемы, як выкіды забруджвальнікаў і экалагічны ўрон у рэгіёне.

Раней сёлета ў Кітаі быў абнародаваны план дзеянняў па абароне і аднаўленні ракі Янцзы з задачай да канца 2020 года ліквідаваць больш за 90% "чорных смуродных вадаёмаў" у гарадах акруговага ўзроўню і вышэй рэгіёна Эканамічнага пояса ракі Янцзы.

Варта зрабіць захады для павышэння эфектыўнасці перавозак па суднаходных шляхах Янцзы пасродкам далейшай інтэграцыі працэдуры мытнага афармлення грузаў, дадаў Хань Чжэн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040