Лі Кэцян паабяцаў і далей стымуляваць жыццяздольнасць рынку Кітая
  2019-03-26 10:10:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння тут правёў сустрэчу з прадстаўнікамі замежных кампаній -- удзельнікамі Кітайскага форуму развіцця-2019, а таксама паабяцаў выкарыстоўваць палітыку рэформаў і адкрытасці ў якасці рухаючай сілы для далейшага стымулявання жыццяздольнасці рынку з мэтай забеспячэння здаровага развіцця кітайскай эканомікі.

У пералік прадстаўнікоў форуму ўвайшлі кіраўнікі некаторых найбуйнейшых сусветных кампаній, навукоўцы і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. На сустрэчы прысутнічалі старшыня праўлення транснацыянальнага канцэрна Daimler AG Дзіцер Цетшэ, старшыня праўлення IBM Вірджынія Рамэці, старшыня савета дырэктараў аўтаканцэрна BMW Харальд Кругер, выканаўчы дырэктар Pfizer Альберт Боўрла і выканаўчы дырэктар горназдабыўной кампаніі Rio Tinta Жан-Себасцьян Жак.

Лі Кэцян паведаміў, што Кітай заахвочвае распрацоўку новых тэхналогій і новых прамысловых мадэляў, а таксама прыкладае намаганні для стварэння прасторы для інавацый. Ён падкрэсліў, што Кітай усебакова ўзмоцніць абарону правоў інтэлектуальнай уласнасці, палепшыць сістэму штрафных санкцый за парушэнне гэтых правоў. Кітай не дапусціць прымусовай перадачы тэхналогій і будзе рашуча спыняць усе віды парушэнняў правоў інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасці з законам, каб стварыць арыентаванае на рынак і заснаванае на правілах бізнесу асяроддзе.

Прадстаўнікі замежных кампаній выказалі ўпэўненасць у кітайскім рынку, заявіўшы, што будуць пашыраць гандаль і павялічваць інвестыцыі, каб лепш выкарыстоўваць магчымасці развіцця Кітая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040