Ван Ян падкрэсліў важнасць сацыяльнай стабільнасці і нацыянальнай салідарнасці ў Сіньцзяне
  2019-03-26 11:03:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК) Ван Ян на днях падчас інспекцыйнай паездкі ў Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай) падкрэсліў важнасць сацыяльнай стабільнасці і нацыянальнай салідарнасці ў СУАР .

Ван Ян адзначыў, што для захавання сацыяльнай стабільнасці ў Сіньцзяне неабходна зрабіць сур'ёзную працу на розных напрамках.

"Варта звярнуць увагу на рашэнне фундаментальных пытанняў, здольных паўплываць на доўгатэрміновы мір і стабільнасць у рэгіёне", - падкрэсліў Ван Ян.

Агульная сітуацыя ў СУАР, паводле яго слоў, застаецца стабільнай і працягвае паляпшацца, у людзей узрастае пачуццё задаволенасці, шчасця і бяспекі.

Ван Ян заклікаў мясцовыя ўлады не паслабляць барацьбу супраць "трох сіл зла" / тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму / і гарантаваць роўныя правы і абавязкі прадстаўнікам усіх народнасцяў. Ён адзначыў неабходнасць абароны традыцыйных культур этнічных меншасцяў, забеспячэння патрэб і павагі звычаяў вернікаў.

Як адзначыў Ван Ян, належыць прыкладаць настойлівыя намаганні для барацьбы з беднасцю ў Сіньцзяне шляхам індустрыяльнага развіцця і росту спажывання, а таксама даваць магчымасць маламаёмнаму насельніцтву самому пазбаўляцца ад беднасці.

Ён таксама заклікаў Сіньцзянскі вытворча-будаўнічы корпус працягнуць паглыбленне рэформаў у ключавых галінах і прыкласці ўсе сілы да прасоўвання на поўдзень СУАР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040