Д. Трамп падпісаў афіцыйны дакумент аб прызнанні ізраільскага суверэнітэту над Галанскімі вышынямі
  2019-03-26 11:07:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў афіцыйны дакумент аб прызнанні суверэнітэту Ізраіля над спрэчнымі Галанскімі вышынямі, тэрыторыяй, якую Ізраіль захапіў у Сірыі ў 1967 годзе.

У дакуменце гаворыцца, што "мэтазгодна прызнаць ізраільскі суверэнітэт над Галанскімі вышынямі" для забеспячэння бяспекі Ізраіля.

"Гэта быў зацяжны працэс", - сказаў Д. Трамп перад падпісаннем указа ў Белым доме ў прысутнасці прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, які прыбыў сюды з візітам.

Б. Нетаньяху павітаў рашэнне Д. Трампа і назваў яго "гістарычным".

Галанскія вышыні размешчаны на паўднёвым захадзе Сірыі. Ізраіль падчас вайны 1967 года заняў гэтыя вышыні, але яго акупацыя не атрымала прызнання з боку міжнароднай супольнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040