Кітай садзейнічае падтрыманню кантактаў паміж Індыяй і Пакістанам
  2019-03-26 14:28:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай вітае праяву добрай волі паміж Індыяй і Пакістанам і падтрымлівае дзве краіны ў падтрымцы кантактаў памiж сабой, заявіў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Прэм'ер-міністр Пакістана Імран Хан заявіў у сваім акаўнце ў сацыяльных сетках, што ён атрымаў ад Нарэндра Модзі віншавальнае пасланне з нагоды Дня Пакістана, і выказаў падзяку індыйскаму боку.

Гэн Шуан сказаў, што Кітай вітае лідараў Індыі і Пакістана, якія выяўляюць добрую волю ў адносінах адзін да аднаго, і спадзяецца, што абодва бакі будуць працаваць над стабілізацыяй сітуацыі, урэгуляваннем рознагалоссяў і паляпшэннем адносін з дапамогай дыялогу. Кітай будзе працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў гэтых адносінах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040