Сі Цзіньпін сустрэўся з еўрапейскімі лідарамі
  2019-03-27 10:46:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэўся ў Парыжы з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам, канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і старшынёй Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам, якія бяруць удзел у цырымоніі закрыцця Кітайска-французскага форуму глабальнага кіравання.

Сі Цзіньпін заявіў, што на міжнароднай арэне ўзмацняюцца фактары нестабільнасці і нявызначанасці, падымае галаву пратэкцыянізм. У гэтых умовах Кітай мае намер сумесна з іншымі краінамі цвёрда стаяць на абароне мультылатэралізму, прасоўваць ідэі паляпшэння глабальнага кіравання, сумесна адказваць на глабальныя выклікі.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Кітай і Еўропа з'яўляюцца важнымі сіламі на міжнароднай арэне, найважнейшымі ўдзельнікамі працэсаў стварэння шматпалярнага свету і глабалізацыі сусветнай эканомікі, маюць шырокі спектр агульных інтарэсаў. У сапраўдны момант у Кітая і Еўропы існуюць тры найважнейшых напрамкі прыкладання сіл.

Па-першае, сумесная абарона мультылатэралізму. Мы павінны абараняць становішча і аўтарытэт ААН, аберагаць сістэму міжнародных адносін, ядром якіх з'яўляецца ААН. Кітай мае намер умацоўваць супрацоўніцтва з ЕС у рамках ААН, актыўна дзейнічаць у кірунку палітычнага вырашэння міжнародных канфліктаў, барацьбы са змяненнем клімату, прасоўванні ўстойлівага развіцця.

Па-другое, падтрымка еўразійскага росквіту і развіцця. Кітай мае намер і далей прасоўваць спалучэнне ініцыятывы "Пояса і шляху" са "Стратэгіяй узаемазвязанасці Еўропа-Азія" ЕС, развіваць двухбаковае супрацоўніцтва, падтрымліваць супрацоўніцтва на рынках трэціх бакоў, дасягаць узаемнай выгады і агульнага выйгрышу ў розных сферах.

Па-трэцяе, умацаванне двухбаковага стратэгічнага ўзаемнага даверу. Кітай заўсёды разглядае ЕС як свайго стратэгічнага партнёра, падтрымлівае адзінства, стабільнасць і росквіт Еўрасаюза.

Э. Макрон заявіў, што гэтая сустрэча пасылае міжнароднай супольнасці адназначны сігнал аб безумоўнай падтрымцы Еўрасаюзам і Кітаем ідэй мультылатэралізму.

А. Меркель адзначыла, што Кітай дасягнуў выдатных поспехаў у вырашэнні пытання беднасці для соцень мільёнаў сваіх грамадзян. Германія высока ацэньвае ключавую ролю, якую Кітай адыгрывае ў міжнародных справах, і падтрымку, якую Кітай аказвае ў справе росквіту Еўропы.

Ж.-К. Юнкер заявіў, што ЕС і Кітай, будучы партнёрамі, могуць сумесна зрабіць для свету вялікую справу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040