Галоўнымі тэмамі Бааоскага азіяцкага форуму-2019 сталі сумесныя дзеянні і агульнае развіццё
  2019-03-27 15:50:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Штогадовая нарада Бааоскага азіяцкага форуму 2019 года пройдзе 26-29 сакавіка ў мястэчцы Бааа правінцыі Хайнань. Дэвіз форуму: «Агульнасць лёсу, сумесныя дзеянні і агульнае развіццё». На працягу многіх гадоў штогадовы Бааоскі азіяцкі форум застаецца платформай дыялогу на высокім узроўні па пытаннях прасоўвання рэгіянальнай інтэграцыі ў Азіі, паглыблення міжнародных сувязяў, будаўніцтва супольнасці з адзіным лёсам чалавецтва.

Садзейнічанне дасягненню кансенсусу; пашырэнне «кола сяброў»

Будучы першым дыпламатычным мерапрыемствам Кітая сёлета, Бааоскі азіяцкі форум-2019 прыцягнуў каля двух тысяч гасцей з больш чым 60 краін свету. Ганаровымі гасцямі сталі прэм'ер-міністр Рэспублікі Карэя Лі Нак Ён, віцэ-прэм'ер Лаоса Баўнтхонг Чытмані, прэм'ер-міністр Люксембурга Ксавье Бетэля, былы прэзідэнт Філіпін Глорыя Макапагал-Ароё, былы прэм'ер-міністр Пакістана Шаўкат Азіз і інш. Таксама ўдзел прымаюць звыш 50 афіцыйных асоб міністэрскага ўзроўню і больш за 180 кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў з розных краін свету. Такім чынам, «кола сяброў» форуму становіцца ўсё шырэй - у ім прымаюць удзел не толькі прадстаўнікі краін Азіі, але і ЗША, Францыі, Бразіліі, Аўстраліі, Сербіі і іншых заходніх краін.

У гэтым годзе ў рамках форуму плануецца правядзенне больш за 60 мерапрыемстваў, уключаючы адкрыццё форуму, падфорумы і дыялогі прадпрымальнікаў, круглыя сталы і інш. Гэты форум створыць для сваіх удзельнікаў адкрытую і інклюзіўную дыскусійную пляцоўку па такіх пытаннях, як сацыяльна-эканамічнае развіццё Кітая, інавацыйнае развіццё ў Азіі, штучны інтэлект, тэхналогіі 5G і інш.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040