Лі Кэцян падкрэсліў важнасць рэалізацыі мер па стымуляванні рынкавай актыўнасці
  2019-03-28 15:18:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў важнасць намаганняў на заахвочванне рынкавых структур і вырашэнне праблем, якія закранаюць пытанні развіцця і жыцця людзей. Ён выступіў з такой заявай у рамках інспекцыйнай паездкі ў правінцыю Хайнань, дзе праходзіць штогадовая нарада Бааоскага азіяцкага форуму.

Прэм'ер Дзяржсавета паказаў, што Кітай павінен рэалізоўваць задачы, пазначаныя ў апошнім дакладзе аб рабоце ўрада, у далейшым прасоўваць рэформы і адкрытасць, узмацняць фактары эканамічнага росту і павышаць узровень задаволенасці насельніцтва.

Падчас візіту на мясцовае высокатэхналагічнае прадпрыемства Лі Кэцян адзначыў, што далейшае зніжэнне падаткаў, асабліва ў вытворчым сектары, накіравана на захаванне за кампаніямі большай часткі іх даходаў, каб яны валодалі ўпэўненасцю і магчымасцямі для развіцця і стварэння большай колькасці працоўных месцаў.

Падчас візіту ў цэнтр па доглядзе за пажылымі людзьмі Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітаю трэба будзе яшчэ шмат зрабіць на гэтым шляху. Сёлета плануюцца канкрэтныя меры па выкарыстанні жылых плошчаў, паслабленні падатковага цяжару, каб больш грамадскіх сіл было накіравана на забеспячэнне высакаякасных і зручных паслуг для пажылых людзей і дзяцей.

Падчас візіту ў мясцовае прафесійнае тэхнічнае вучылішча Лі Кэцян адзначыў, што Кітай мае патрэбу не толькі ў высокакваліфікаваных навукова-даследчых кадрах, але і ў работніках высокага ўзроўню. Важна паглыбляць рэформы сістэмы адукацыі, падтрымліваць кампаніі і грамадскія арганізацыі ў іх працы ў сферы прафесійна-тэхнічнай адукацыі і выкарыстоўваць высакаякасныя чалавечыя рэсурсы для рэалізацыі высакаякаснага развіцця.

У рамках інспекцыйнай паездкі Лі Кэцян асабліва адзначыў поспехі правінцыі Хайнань у галіне развіцця. Ён падкрэсліў, што спадзяецца на яшчэ большыя крокі па прасоўванні рэформ, адкрытасці і інавацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040