Палата абшчын парламента Вялікабрытаніі афіцыйна ўхваліла адтэрміноўку Brexit
  2019-03-28 15:54:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У сераду Палата абшчын парламента Вялікабрытаніі афіцыйна ўхваліла адтэрміноўку Brexit, які раней быў запланаваны на 29 сакавіка. Канчатковая дата выхаду з ЕС пакуль не вызначана.

За перанос Brexit выказаўся 441 дэпутат, супраць прагаласавалі толькі 105 парламентарыяў.

Раней Еўрасаюз ухваліў запыт прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй аб адтэрміноўцы Brexit. Калі Палата абшчын зацвердзіць пагадненне аб выхадзе краіны з саюза, ЕС адкладзе Brexit да 22 мая - дня напярэдадні выбараў у Еўрапарламент; калі ж брытанскія дэпутаты не прымуць дамову, то Лондану давядзецца ізноў прыняць рашэнне да 12 красавіка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040