Прэм'ер Дзяржсавета заклікаў не губляць веры ў сусветную эканоміку
  2019-03-28 16:05:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на Бааоскім азіяцкім форуме заклікаў не губляць веры ў перспектывы развіцця сусветнай эканомікі. Кіраўнік кітайскага ўрада адзначыў, што сусветная эканоміка працягвае расці, але зараз у ёй адсутнічаюць рухаючыя сілы, якія змаглі б забяспечваць яе хуткі і ўстойлівы рост. Эканамічная сітуацыя застаецца складанай і нявызначанай, што негатыўна адбілася на ўпэўненасці інвестараў. Аднак, сутыкаючыся з цяжкасцямі і выклікамі, нельга губляць надзею: у глабальнай эканоміцы ёсць вялікая колькасць пазітыўных фактараў, упэўнены Лі Кэцян.

Паводле яго слоў, у складанай сітуацыі ніводная краіна не можа дазволіць сабе заставацца ў баку. Усе дзяржавы павінны аб'яднаць намаганні дзеля агульнага росквіту, сумесна абараняць шматбаковую гандлёвую сістэму з улікам дзеючых правілаў. Кітай выступае за свабодны гандаль, надаючы важнае значэнне яго справядлівасці. Бакі павінны спрыяць рэформам у сістэме глабальнага кіравання, прытрымлівацца прынцыпаў сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, рабіць сістэму больш справядлівай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040