Колькасць ахвяр паводак у Іране вырасла да 44 чалавек
  2019-03-29 16:21:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

44 чалавекі загінулі, яшчэ 265 атрымалі траўмы ў выніку паводак у Іране. Пра гэта паведамілі ў выратавальнай службе Ірана. Ад стыхіі больш за ўсё пацярпеў гістарычны горад Шыраз на поўдні краіны. Там 21 чалавек стаў ахвярай паводак. Страты, нанесеныя ў выніку стыхіі, склалі сотні мільёнаў долараў.

Праліўныя дажджы выклікалі апоўзні ў горных раёнах. Мясцовыя жыхары былі вымушаны пакінуць свае дамы. Па паведамленнях мясцовых СМІ, праліўныя дажджы пачаліся 21 сакавіка, у першы дзень свята Наўруз, і сталі прычынай паводкі ў краіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040