Моцны пажар успыхнуў у вышынным будынку ў сталіцы Бангладэш
  2019-03-29 16:40:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Моцны пажар у чацвер днём успыхнуў у вышынным камерцыйным будынку ў прэстыжным дзелавым раёне Банані сталіцы Бангладэш Дакі. Многія людзі апынуліся заблакаваныя агнём. Пра гэта паведаміла пажарная служба.

Супрацоўнікам пажарнай службы ўдалося выратаваць дзясяткі людзей, якія апынуліся ў пастцы на некалькіх верхніх паверхах будынка.

Ананімны чыноўнік пажарнай службы паведаміў Сіньхуа, што 13 пажарных разлікаў кінутыя на барацьбу з агнём, які ўспыхнуў каля 13:00 па мясцовым часе чацвярга на 7-м паверсе будынка "FR Tower".

На відэазапісы з месца падзей бачныя густыя клубы дыму, што ўзнімаюцца ў неба над 22-павярховым будынкам.

19 чалавек загінулі пры пажары ў вышынным будынку ў Бангладэш.

Прычына пажару не вядомая.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040