СБ ААН правёў пасяджэнне па праблеме Галанскіх вышынь, многія краіны выказалі пратэст супраць амерыканскага рашэння
  2019-03-29 16:42:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

СБ ААН у аўторак правёў спецыяльнае пасяджэнне па пытаннях Галанскіх вышынь. На пасяджэнні ўсе члены СБ ААН, за выключэннем ЗША, выказалі пратэст супраць рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызнаць ізраільскі "суверэнітэт" над Галанскімі вышынямі і асудзілі гэтае рашэнне.

Размары Дзі Карла, намеснік Генеральнага сакратара ААН па палітычных пытаннях і пытаннях мірабудаўніцтва заявіла на пасяджэнні, што пазіцыя ААН па суверэнітэту над Галанскімі вышынямі ясна пацверджана ў адпаведных рэзалюцыях СБ і Генеральнай Асамблеі ААН. Яна выказала спадзяванне на тое, што нядаўнія падзеі не стануць падставай прыняцця любымі асобамі мер, якія змогуць пагоршыць абстаноўку на Галанскіх вышынях і ў іншых раёнах.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Кітая ў ААН У Хайтаа ў сваім выступленні адзначыў, што міжнародная супольнасць прызнае Галанскія вышыні акупаванай тэрыторыяй. СБ ААН прыняў некалькі рэзалюцый, якія патрабуюць ад Ізраіля вывесці свае войскі з Галанскіх вышынь. Кітай выступае супраць падмены гэтага факту праз аднабаковыя дзеянні і не жадае далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Францыі пры ААН Ане Геган / Anne Gueguen / заявіла, што ні адна дзяржава-член ЕС не прызнала ізраільскага "суверэнітэту" над Галанскімі вышынямі. Яна падкрэсліла, што любыя спробы аднабаковымі рашэннямі адхіліцца ад міжнародных правоў і рэзалюцыяў СБ ААН будуць "асуджаныя на правал", такія дзеянні не будуць спрыяць міру ў рэгіёне. Яна выказала шкадаванне з нагоды амерыканскага рашэнні.

Прадстаўнікі Сірыі і Ізраіля таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні. Пастаянны прадстаўнік Сірыі пры ААН Башар Джаафары адзначыў, што Галанскія вышыні -- сірыйская тэрыторыя, аднабаковыя дзеянні ЗША не маюць ні прававой, ні маральнай каштоўнасці. Паводле яго слоў, у цяперашні час сусветнае грамадскае меркаванне далёка ад пазіцыі ЗША і Ізраіля.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040