У Шанхаі разгортваюць мабільную сетку 5G
  2019-04-01 10:16:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Шанхаі запушчана першая сетка 5G у маштабе цэлай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Віцэ-мэр Шанхая У Цін на ўрачыстай цырымоніі запуску на стадыёне "Хункоу" здзейсніў першы тэлефонны званок з дапамогай смартфона з падтрымкай 5G. Падчас гутаркі суразмоўца чыноўніка, які знаходзіўся за некалькі кіламетраў ад яго, адзначыў высокую выразнасць гуку.

На гэты час у шанхайскім раёне Хункоу ўстаноўлена 228 базавых станцый мабільнай сувязі 5G, якія забяспечваюць пакрыццё ўсёй тэрыторыі, падаючы шырокапалосны доступ у інтэрнэт з гігабітнай хуткасцю і доступ да сетак 5G. Такім чынам, Хункоу стаў першым раёнам Шанхая з двайной гігабітнай сеткай.

З лістапада мінулага года відэазванкі ў сетцы 5G звязалі паміж сабой чатыры найбуйнейшыя гарады рэгіёна: Шанхай, Сучжоу, Ханчжоу і Хэфэй, а ў лютым бягучага года на станцыі Хункоўцяа ў Шанхаі пачалося будаўніцтва "5G-вакзала". Апроч таго, у Шанхаі быў пушчаны ў эксплуатацыю першы праект "5G-кампуса". Так тэхналогія 5G усё больш трывала ўваходзіць у жыццё жыхароў Шанхая. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040