Нататкі аб першых замежных дзяржвізітах кіраўніка КНР з жонкай у 2019 годзе ў трох аспектах
  2019-04-01 11:27:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань з 21 па 26 сакавіка нанеслі дзяржаўныя візіты ў Італію, Манака і Францыю.

Цяперашнюю паездку Пэн Ліюань, як заўсёды, можна разглядаць у трох аспектах:

1. Мерапрыемствы падчас дзяржаўнага візіту.

Суправаджаючы старшыню КНР Сі Цзіньпіна, Пэн Ліюань прыняла ўдзел у цырымоніях прывітання, выступленнях, прывітальных банкетах, сустрэчах у вузкім коле, цырымоніях провадаў і інш.

У параўнанні з афіцыйнымі сустрэчамі кіраўнікоў дзяржаў, атмасфера «сямейнага фармату» больш лёгкая і свабодная, што спрыяе паглыбленню дыялогу.

Гэтая фатаграфія была знятая ў Ніцы. Муж і жонка Макрон з нецярпеннем чакалі сустрэчу на другі дзень і прыляцелі самалётам у выхадныя прама ў гэты горад.

Цырымоніі сустрэчы праводзяцца ля трыумфальнай аркі нячаста. Шматлікія мясцовыя жыхары назіралі за урачыстым прыёмам, нягледзячы на суровы вецер.

Парыж, прывітальны банкет, сяброўская гутарка.

Цырымонія развітання. Выйшаўшы, яны працягвалі размаўляць на лесвіцы.

2. Філантропія і дабрачыннасць.

Прафесар Пэн Ліюань павінна выканаць два абавязкі на міжнароднай арэне.

Часам яе называюць «паслом». Яна - пасол добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па пытаннях прафілактыкі туберкулёзу і СНІДу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Часам яе называюць «спецыяльным пасланнікам», яна - спецыяльны пасланнік ЮНЕСКА па пытаннях падтрымкі адукацыі дзяўчынак і жанчын.

Штаб-кватэра ЮНЕСКА размешчана ў Парыжы.

5 гадоў таму назад, у сакавіку 2014 года, прафесар Пэн Ліюань атрымала пасведчанне аб сваім новым статусе з рук гендырэктара Ірыны Бокавай. Пэн Ліюань - адзіная кітаянка, якая выконвае гэтую місію.

3 гады таму, у лістападзе 2015 года, старшыня КНР Сі Цзіньпін прысутнічаў на саміце ААН па клімаце ў Парыжы; тады ж Пэн Ліюань наведала штаб-кватэру ЮНЕСКА.

У дні цяперашняга знаходжання ў Парыжы Пэн Ліюань прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання прэмій ЮНЕСКА за дасягненні ў галіне адукацыі дзяўчынак і жанчын. Гэтая ўзнагарода была заснаваная пры падтрымцы Кітая. У яе стварэнне ўнесла немалы ўклад асабіста Пэн Ліюань.

Гэта ўжо трэцяя ўзнагарода знаходзіць свайго героя. Перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджання Пэн Ліюань сустрэла старых сяброў, лаўрэатаў мінулых прэмій. Многія з іх згадалі пра зніжэнне ўзроўню беднасці ў Кітаі і «Адным поясе і адным шляху».

Гендырэктар ЮНЕСКА Одры Азуле выступіла з прывітальнай прамовай. Палову расповеду яна прысвяціла прафесару Пэн Ліюань.

«Мы вельмі рады, што Вы заўсёды стаіце побач з намі. Мы захопленыя вашым выдатным укладам. Мы спадзяемся на тое, што дзякуючы вашым намаганням усё больш і больш людзей змогуць падтрымаць адукацыю дзяўчынак і жанчын на ўсёй планеце. Вы ж мастак, дачка педагога, выкладчык музыкі - наведванне ЮНЕСКА для Вас - быццам візіт дадому.

3. Культура і мастацтва

Краіны, якія прымалі, ладзілі мерапрыемствы, звязаныя з культурай і мастацтвам, ведаючы, што вакал і музыка - прафесія Пэн Ліюань. Магчымасць атрымаць прафесійную ацэнку прафесара з Усходу выпадае нячаста. Такія гуманітарныя мерапрыемствы маюць вялікае значэнне для абменаў і дыялогу ў сферы культуры.

Часта здараліся такія сітуацыі падчас візіту:

Замежныя выканаўцы любяць яе песні, але часта трохі хвалююцца, таму што праспяваць лепш, чым прафесар Пэн Ліюань, здаецца немагчымым.

Замежныя кіраўнікі звяртаюць увагу на рэакцыю прафесара Пэн на выступленні. Пасля заканчэння канцэрта яны чакаюць яе каментарыяў.

На гэты раз кожная з трох краін падрыхтавала асаблівы сюрпрыз.

У каралеўскім палацы Манака княгіня Шарлен запрасіла скрыпачку кітайскага паходжання. Прынц Жак і прынцэса Габрыэла таксама прысутнічалі, дапаўняючы сямейную атмасферу.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040