20 чалавек загінулі пры пажары ў аўтобусе ў Перу
  2019-04-01 15:54:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 20 чалавек загінулі, яшчэ сем пацярпелі ў выніку ўзгарання пасажырскага аўтобуса на поўнач ад перуанскай сталіцы Лімы.

Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары ў раёне Сан-Марцін-дэ-Порэс. Агонь успыхнуў у двухпавярховым міжабласным аўтобусе, які знаходзіўся на аўтавакзале. Па звестках пажарнай службы, большасць загінуўшых - пасажыры з другога паверха аўтобуса.

Прычыны ўзгарання высвятляюцца. Паводле паведамленняў, узгаранне пачалося ў задняй частцы транспартнага сродку з-за кароткага замыкання. Пажарная служба паведаміла, што ў аўтобусе не было вогнетушыцеляў і абсталявання для забеспячэння бяспекі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040