Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне ў адрас цырымоніі адкрыцця Года турызму Кітая і астраўных дзяржаў Ціхага акіяна - 2019
  2019-04-02 14:01:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Год турызму Кітая і астраўных дзяржаў Ціхага акіяна 2019 года адкрыўся 1 красавіка ў сталіцы Самоа горадзе Апія. Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне ў адрас цырымоніі адкрыцця.

Сі Цзіньпін адзначыў, што дружалюбныя адносіны паміж народамі Кітая і астраўных краін Ціхага акіяна маюць доўгую гісторыю. Яны з'яўляюцца добрымі сябрамі, партнёрамі, братамі і паказваюць прыклад раўнапраўных адносін паміж вялікімі і малымі дзяржавамі. У лістападзе 2018 года ў Папуа-Новай Гвінеі Сі Цзіньпін правёў калектыўную сустрэчу з лідарамі ціхаакіянскіх астраўных краін, на якой яны аднагалосна адобрылі павышэнне двухбаковых адносін да ўзроўню ўсебаковага стратэгічнага партнёрства на аснове ўзаемнай павагі і сумеснага развіцця, што адкрыла новую старонку адносін паміж Кітаем і астраўнымі краінамі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што правядзенне Года турызму Кітая і ціхаакіянскіх астраўных дзяржаў у 2019 годзе - гэта важны кансенсус, дасягнуты ім з лідарамі астраўных дзяржаў Ціхага акіяна на сустрэчы ў Папуа-Новай Гвінеі. Старшыня Кітая выказаў спадзяванне, што бакі скарыстаюцца гэтай магчымасцю, пашыраць культурныя абмены і кантакты паміж людзьмі, будуць спрыяць дзелавому супрацоўніцтву і паглыбяць уземнае разуменне і грамадскую аснову двухбаковых адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства на карысць народаў Кітая і астраўных дзяржаў Ціхага акіяна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040