Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Новай Зеландыі
  2019-04-02 14:06:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін на сустрэчы падкрэсліў, што ў новых абставінах бакам трэба паглыбіць паразуменне і ўзаемны давер, на аснове адкрытасці, талерантнасці і ў духу пошуку агульнага пры захаванні разыходжанняў паважаць асноўныя інтарэсы і ключавыя заклапочанасці адзін аднаго. Ён заклікаў пашыраць прагматычнае супрацоўніцтва і паскараць прасоўванне перамоў па абнаўленні двухбаковага пагаднення аб свабодным гандлі. Кіраўнік кітайскай дзяржавы таксама адзначыў важнасць нарошчвання ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў вырашэнні міжнародных праблем, садзейнічання развіццю сусветнай эканомікі адкрытага тыпу і абароны мультылатэралізму і сістэмы шматбаковага гандлю, дзякуючы агульным намаганням.

Джасінда Ардэрн спадзяецца, што яе цяперашні візіт у Кітай умацуе адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж Новай Зеландыяй і Кітаем і паглыбіць двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і гуманітарныя абмены. Яна зноў пацвердзіла прыхільнасць новазеландскага боку палітыцы аднаго Кітаю. Паводле яе слоў, Новая Зеландыя накіруе дэлегацыю высокага ўзроўню для ўдзелу ў 2-м Форуме высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040