"Міжнароднае вяшчанне ў эпоху канвергентных медыя» знаходзілася ў фокусе ўвагі азіяцкага медыя-саміту
  2019-04-02 15:47:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

29 сакавіка ў рамках Бааоскага форуму адбыўся азіяцкі медыя-саміт. Галоўнай тэмай пасяджэння па пытаннях супрацоўніцтва паміж СМІ Азіі стала "Міжнароднае вяшчанне ў эпоху канвергентных медыя». Пасяджэнне па пытаннях супрацоўніцтва азіяцкіх СМІ было нацэлена на стварэнне платформы ўзаемадзеяння са СМІ іншых краін, на садзейнічанне агульнаму развіццю азіяцкіх сродкаў масавай інфармацыі і павышэнню іх ролі на міжнародным узроўні.

Намеснік кіраўніка Медыякарпарацыі Кітая Янь Сяамін у сваім выступленні заявіў, што сукупны аб'ём эканомікі Азіі складае адну трэцюю ад агульнага аб'ёму сусветнай эканомікі. Па геаграфічным размяшчэнні краіны Азіі знаходзяцца блізка адна да адной, акрамя таго ў іх падобны ўзровень развіцця, паміж дзяржавамі таксама захоўваюцца цесныя кантакты. Усё гэта не толькі можа стаць моцным фундаментам салідарнасці і ўзаемадзеяння азіяцкіх СМІ, але і дазволіць гуляць больш важную ролю ў міжнародным вяшчанні. Янь Сяамін адзначыў:

«Азія мае важны статус у міжнароднай супольнасці. У сувязі з гэтым азіяцкія СМІ павінны мець адпаведны яму ўплыў ».

Янь Сяамін таксама адзначыў, што вылучэнне Кітаем ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» нацэлена на садзейнічанне росквіту і развіццю чалавечай супольнасці. Кітайскія СМІ гатовыя прыкладаць сумесныя намаганні для забеспячэння талерантнасці і развіцця розных цывілізацый у Азіі.

У ходзе пасяджэння, прадстаўнікі СМІ з больш чым 20 краін абмяняліся думкамі і дасягнулі важных дамоўленасцяў. Начальнік філіяла МІА «Казінфарм» у Кітаі Садэк Акжанаў (Sadek Akzhanov) адзначыў, што пасяджэнне па пытаннях супрацоўніцтва паміж СМІ Азіі прадставіла добрую платформу для абмене, спрыяла здаровай канкурэнцыі, садзейнічала супрацоўніцтву і агульнаму выйгрышу.

На пасяджэнні многія прадстаўнікі СМІ адзначылі, што шырокі цікавасць публікі да рознага роду сацыяльных сетак шмат у чым спрыяе распаўсюджванню недакладнай інфармацыі.

Гэта наносіць шкоду і аказвае негатыўны ўплыў у грамадстве, шкодзіць сацыяльнай стабільнасці і нармальнаму жыццю насельніцтва. Садэк Акжанаў надае вялікую ўвагу гэтай праблеме. Ён падкрэсліў, што афіцыйныя сусветныя СМІ павінны ісці ў нагу з часам, прыкладаць больш намаганняў па вяшчанні ў фармаце «інтрамедыя», каб стварыць больш рэальную, давераную карціну свету. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў неабходнасць узмацнення канвергенцыі паміж азіяцкімі СМІ. Ён адзначыў:

«Супрацоўніцтва азіяцкіх СМІ можа быць вельмі плённым у выпадку стварэння эфектыўнага механізму абмену інфармацыяй паміж краінамі і мас-медыя Азіі».

Падчас інтэрв'ю Садэк Акжанаў адзначыў, што пасля таго, як у 2015 старшыня КНР Сі Цзіньпін высунуў ініцыятыву «Адзін пояс і адзін шлях», Казахстан стаў адной з першых краін, якая дасягнула з Кітаем дамоўленасці па сумесным практычным супрацоўніцтве ў гэтым накірунку.

У цяперашні час паспяховае спалучэнне кітайскай ініцыятывы з праграмай Казахстана «Светлы шлях» і стратэгіяй «Казахстан-2050» спрыяе развіццю дзвюх краін. У цяперашні час Кітай і Казахстан ужо зацвердзілі пералік з 51 праекта супрацоўніцтва на агульную суму больш чым 26 млрд долараў ЗША ў такіх сферах, як хімічная прамысловасць, машынабудаванне, металургія, сельская гаспадарка і інш. Кітайска-казахстанскія адносіны ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства стабільна прасоўваюцца. Абедзве краіны праводзяць усебаковае ўзаемадзеянне ў многіх галінах, у тым ліку СМІ захоўваюць цесныя кантакты. Садэк Акжанвў адзначыў, што ў апошнія гады МІА «Казінфарм» бесперапынна ўзмацняе супрацоўніцтва з кітайскімі медыя. Ён распавёў: «Казахстан усталяваў партнёрскія адносіны з многімі кітайскім СМІ, агенцтвам Сіньхуа, Міжнародным радыё Кітая, «Жэньміньхуабаа»,«China Daily» і «Хуанцюшыбаа »».

Садэк Акжанаў выказаў спадзяванне, што ў будучыні зможа наладзіць больш эфектыўнае супрацоўніцтва са СМІ Кітая і іншых краін свету, пазнаёміць іх жыхароў з інфармацыяй пра жыццё сваёй краіны, у мэтах узаемаразумення і ўзаемадаверу паміж народамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040