У экалагічным раёне Чаньба горада Сіань адбылася прэзентацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку
  2019-04-02 16:13:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У экалагічным раёне Чаньба горада Сіань адбыўся Форум гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, а таксама прэзентацыя Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку. Мерапрыемства было арганізавана Дэпартаментам камерцыі правінцыі Шэньсі, пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітаі і кампаніяй па развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

На прэзентацыі выступіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў. (Фота: Чэнь Лань)

На прэзентацыі выступў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, беларускі сустаршыня Кітайска-беларускага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Мікалай Снапкоў. Ён сказаў, што прэферэнцыі ў падатковай сферы, у арэндзе плошчаў і інш., якія прадастаўляюцца ў індустрыяльным парку, змякчаць фінансавы цяжар для кампаній-рэзідэнтаў. Паводле яго слоў, ён адмыслова прыехаў на прэзентацыю ў правінцыю Шэньсі, каб больш кітайскіх кампаній прыехалі і на месцы азнаёміліся з бізнес-магчымасцямі Беларусі, наладзілі супрацоўніцтва з мясцовымі прадпрыемствамі і даведаліся пра высокаэфектыўныя паслугі і прэферэнцыі парку.

Кіраўнік адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку Аляксандр Ярашэнка (справа) і кіраўнік адміністрацыі экалагічнага раёна Чаньба (Сіань) Мэнь Сюань пасля падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве. (Фота: Чэнь Лань)

Кіраўнік адміністрацыі экалагічнага раёна Чаньба Мэнь Сюань распавёў аб запаведнай зоне, адзначыўшы, што ў раёне Чаньба дзейнічае высакаякасная адміністрацыйная сістэма. Раён развіваецца па мадэлі «пяці зон», а менавіта: экалагічная зона, зона свабоднага гандлю, фінансавая зона, зона замежных дыпламатычных прадстаўніцтваў і комплексная зона Еўразійскай эканамічнага форуму. У цяперашні час раён Чаньба прыкладае актыўныя намаганні для фарміравання тут цэнтра міжнародных культурных абменаў Сіаня і калідора адкрытасці знешняму свету. Паводле яго слоў, раён Чаньба зацікаўлены і запрашае інвестараў і кампаніі, каб, выкарыстоўваючы мясцовыя рэсурсы, абодва бакі здабылі шанс на сумеснае развіццё. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040