Кітай займае 4-е месца ў свеце па індэксе развіцця IT-індустрыі
  2019-04-03 10:09:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На саміце лідараў рынку інфармацыйных тэхналогій, які праходзіць у Шэньчжэне, быў прадстаўлены даклад аб развіцці IT-індустрыі Кітая. Згодна з дакументам, КНР займае 4-е месца ў свеце па індэксе развіцця IT-індустрыі.

Выканаўчы дырэктар Кітайскай асацыяцыі інвесціравання і фінансавання лічбавай эканомікі Лі Ян падчас саміту заявіла, што IT-індустрыя Кітая перажывае важны стратэгічны перыяд. З пункту гледжання рэгіянальнага развіцця, у 19 найбуйнейшых гарадах Кітая назіраецца актыўнае развіццё розных кластараў IT-індустрыі. Пекін, Шэньчжэнь і Шанхай займаюць, адпаведна, першыя тры месцы ў рэйтынгу развіцця IT-індустрыі краіны, затым ідуць Ханчжоу і Гуанчжоу.

У дакладзе адзначаецца, што агульны аб'ём тэлекамунікацыйнага бізнесу Кітая ў 2018 годзе дасягнуў 6,6 трлн юаняў, павялічыўшыся на 137,9% у параўнанні з папярэднім годам. Колькасць карыстальнікаў мабільных дадаткаў і шыракапалоснага доступу ў інтэрнэт працягвае расці. На саміце IT-індустрыі было падкрэслена, што 2018 год стаў вяхой у гісторыі развіцця тэхналогій 5G, якія сёння ўвайшлі ў ключавы перыяд камерцыйнага выкарыстання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040