Кітай і ЗША ў якасці буйных дзяржаў павінны сумесна ўзяць на сябе адказнасць за стабільнае развіццё свету
  2019-04-04 16:34:44  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У ходзе першакрасавіцкай сустрэчы з дэлегацыяй міжнароднай арганізацыі The Elders / "Старэйшыны" /, якая адбылася ў Доме народных сходаў у кітайскай сталіцы, старшыня КНР Сі Цзіньпін адзначыў, што ад стасункаў буйных дзяржаў залежыць глабальная стратэгічная стабільнасць, на іх плячах ляжыць асаблівая адказнасць. Кітайска-амерыканскія сувязі з'яўляюцца аднымі з найважнейшых двухбаковых адносін у свеце. У КНР спадзяюцца, што амерыканскі бок будзе рухацца насустрач кітайскаму, пазбаўляцца наяўных рознагалоссяў, пашыраць супрацоўніцтва, выбудоўваць кітайска-амерыканскія адносіны з акцэнтам на каардынацыю, кааперацыю і стабільнасць, каб прыўнесці ў свет больш устойлівасці і прадказальнасці.

Можна сказаць, што такую выснову з нагоды кітайска-амерыканскіх адносін Сі Цзіньпін зрабіў менавіта з улікам таго, што ў цяперашні час свет перажывае самыя грандыёзныя змены за апошнія сто гадоў. Больш за месяц таму назад, гэта значыць 15 лютага падчас сустрэчы з прадстаўніком ЗША на гандлёвых перамовах Робертам Лайтхайзерам і міністрам фінансаў Стывенам Мнучынам, якія прыехалі ў Пекін для ўдзелу ў новым раўндзе кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый, старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў: у КНР і ЗША шырокія агульныя інтарэсы і адказнасць у сферах абароны міру і стабільнасці ва ўсім свеце, садзейнічання развіццю і росквіту ў глабальным маштабе. Падтрыманне здаровага і стабільнага развіцця кітайска-амерыканскіх адносін адпавядае карэнным інтарэсам народаў абедзвюх краін, а таксама шырокім чаканням міжнароднай супольнасці. А падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая адбылася ў снежні мінулага года ў Аргенціне, Сі Цзіньпін таксама падкрэсліў, што на Кітай і ЗША ўскладзена адказнасць за садзейнічанне міру і росквіту на планеце. Супрацоўніцтва - гэта лепшы выбар для Кітая і ЗША, упэўнены кітайскі лідар.

Мяркуючы па ўсім, у выказваннях, якія старшыня КНР Сі Цзіньпін зрабіў па кітайска-амерыканскіх адносінах у апошнія месяцы, «адказнасць», несумненна, з'яўляецца часта ужывальным ключавым словам. Гэта звязана з тэм, што Кітай і ЗША як пастаянныя члены Савета Бяспекі ААН, як два буйныя эканамічныя суб'екты свету, гуляюць важную ролю ў садзейнічанні росту сусветнай эканомікі, захаванні міру на планеце і вырашэнні глабальных праблем. Таму змяненне кітайска-амерыканскіх адносін ужо не толькі далёка выходзяць за рамкі двухбаковых, але і аказвае вялікі ўплыў на міжнароднае становішча.

У цяперашні час новы віток навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і прамысловых пераўтварэнняў дае свету новыя магчымасці для развіцця, але разам з тым падымае галаву пратэкцыянізм і аднабаковы падыход, тэмпы росту сусветнай эканомікі запавольваюцца, рызыка нетрадыцыйных пагроз ўзрастае. Як дзяржавы з глабальным уплывам Кітай і ЗША абавязаны сумесна выконваць гістарычную місію і не павінны клапаціцца толькі пра ўласныя інтарэсы і прыярытэтнае развіццё кожнай краіны ў асобнасці.

З улікам адрозненняў у дзяржаўных строях, культурных традыцыях, нацыянальных асаблівасцях і этапах развіцця паміж Пекінам і Вашынгтонам існуюць рознагалоссі - гэта цалкам натуральна. Напрыклад, у гандлёва-эканамічнай сферы, з аднаго боку, эканомікі дзвюх краін маюць высокую ўзаемадапаўняльнасць, але з іншага боку, у кожнай краіны ёсць свае заклапочанасці. Таму абодва павінны знайсці спосабы ўрэгуляваць існуючыя рознагалоссі, каб забяспечыць стабільнае і ўстойлівае развіццё нацыянальнай эканомікі.

З ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» да вырашэння прасоўваць рэформы і пашыраць адкрытасць у плане ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва Кітай заўсёды дзейнічае актыўна і ініцыятыўна. У сваёй прамове, якая была сказана нядаўна на цырымоніі закрыцця Кітайска-французскага форуму па глабальным кіраванні, якая адбылася ў французскай сталіцы, старшыня КНР Сі Цзіньпін прадставіў рашэнні Кітая па сур'ёзных глабальных выкліках і заклікаў краіны свету прадпрымаць актыўныя дзеянні, а не быць проста назіральнікамі, сумесна прыкладаць намаганні, каб узяць у свае рукі лёс чалавецтва.

Як найбуйнейшая ў свеце краіна, што развіваецца, Кітай не ўхіляецца ад сваіх міжнародных абавязацельстваў. ЗША як самая буйная ў свеце развітая краіна тым больш павінна ўзяць на сябе адказнасць. У цяперашні час у Вашынгтоне ідзе 9-ы раўнд кітайска-амерыканскіх гандлёва-эканамічных кансультацый на высокім узроўні. Улічваючы статус дзяржаў, падчас перамоў па гандлёвых спрэчках Кітай і ЗША павінны прыкладаць намаганні для ліквідацыі наяўных рознагалоссяў, пашырэння супрацоўніцтва, каб прыўнесці ў свет больш ўстойлівасці і прадказальнасці.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040