Азіяцкі банк развіцця апублікаваў «Агляд развіцця Азіі 2019»
  2019-04-04 16:36:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

3 красавіка Азіяцкі банк развіцця (АБР) апублікаваў «Агляд развіцця Азіі 2019». У дакуменце ўказваецца, што хоць з-за скарачэння даходаў насельніцтва азіяцкага рэгіёну спажыванне ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве будзе запавольвацца, у будучыя некалькі гадоў менавіта ўнутранае спажыванне будзе заставацца галоўнай рухаючай сілай росту эканомікі Кітая.

Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады тэмпы росту эканомікі КНР запавольваюцца, па-ранейшаму назіраецца пазітыўная тэндэнцыя развіцця кітайскай эканомікі. Пра гэта заявіў галоўны эканаміст АБР Ясуюкі Савада.

Ясуюкі Савада адзначыў, што, калі валацільнасць гандлю застанецца на бягучым узроўні або пагоршыцца, тэмпы росту эканомікі працягнуць запавольвацца. Разам з тым у пачатку гэтага года кітайскі ўрад абвясціў аб новых фінансавых мерах і нормах, уключаючы рэформы па індывідуальным падаходным падатку і сацыяльным страхаванні і г. д. Яны будуць нівеліраваць негатыўны ўплыў скарачэння памераў рэальна наяўных даходаў насельніцтва і змогуць садзейнічаць росту ўнутранага спажывання, што будзе садзейнічаць эканамічнаму росту КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040