Кітайскія лекары правялі аперацыю на сэрцы з дапамогай тэхналогіі 5G
  2019-04-04 17:03:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хірургі ў горадзе Гаачжоу / прав. Гуандун, Паўднёвы Кітай / у сераду паспяхова правялі эндаскапічную аперацыю на сэрцы пры садзейнічанні экспертаў, якія знаходзяцца на адлегласці 400 км, з дапамогай бесправадной сеткі 5G.

Аперацыя была праведзена 41-гадовай пацыентцы з прыроджаным парокам сэрца і доўжылася амаль чатыры гадзіны.

За ўсім працэсам у прамым эфіры назірала група экспертаў з Народнай бальніцы правінцыі Гуандун у горадзе Гуанчжоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі.

Бесправадная сетка 5G з хуткасцю перадачы даных у 10 разоў хутчэй у параўнанні з 4G была стабільнай на працягу ўсёй аперацыі, паведамілі тэхнічныя спецыялісты.

Кіраўнік групы экспертаў у Гуанчжоу Го Хуэймін сачыў за ўсім працэсам на вялікім экране, на якім таксама адлюстроўваліся паказчыкі жыццёва важных функцый пацыенткі і мадэль яе сэрца, створаная з дапамогай тэхналогіі віртуальнай рэальнасці / VR /.

У пэўны момант Го Хуэймін даў указанне галоўнаму хірургу ў Гаачжоу зрабіць надрэз на 3 см вышэй, каб не пашкодзіць нерв.

"Дзякуючы тэхналогіі 5G лекары, якія знаходзяцца на адлегласці 400 км адзін ад аднаго, могуць супрацоўнічаць у правядзенні аперацый", - сказаў дырэктар Народнай бальніцы прав. Гуандун Юй Сюэцін, дадаўшы, што гэта эканоміць шмат часу і дазваляе лекарам лячыць больш пацыентаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040