У правінцыі Сычуань ушанавалі памяць загінуўшых пры тушэнні ляснога пажару
  2019-04-05 15:06:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урачыстая цырымонія ў памяць аб 30 загінуўшых у час барацьбы з лясным пажарам прайшла 4 красавіка ў горадзе Січан правінцыі Сычуань. Звыш 3000 чалавек узялі ўдзел у цырымоніі.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн і іншыя партыйныя і дзяржаўныя лідары накіравалі вянкі арганізатарам цырымоніі ў знак павагі да памяці загінуўшых. На мерапрыемстве ад імя партыі і ўрада прысутнічаў член Дзяржсавета КНР Ван Юн. Ён звярнуўся да сем'яў загінуўшых са спачуваннямі.

30 загінуўшых падчас тушэння пажару -- 27 пажарных і 3 мясцовыя жыхары -- былі прызнаны героямі Міністэрствам па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР і Народным урадам правінцыі Сычуань.

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040