МЗС КНР заклікае ЗША абачліва ставіцца да пытання Тайваня
  2019-04-05 15:08:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Каментуючы паведамленні аб тым, што вайскоўцы ЗША на сапраўднай службе размешчаны ў "Амерыканскім інстытуце на Тайване", прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан сказаў, што накіраванне ЗША ваеннага персаналу на Тайвань пад любой падставай парушае прынцып "аднаго Кітая" і палажэнні, зафіксаваныя ў трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке. Дзеянні ЗША абавязкова акажуць негатыўны ўплыў на кітайска-амерыканскія адносіны.

На ведамаснай прэс-канферэнцыі МЗС Гэн Шуан заклікаў амерыканскі бок выправіць памылковыя дзеянні, абачліва і разумна падыходзіць да пытання Тайваня. Паводле яго слоў, Кітай рашуча выступае супраць наладжвання афіцыйных і ваенных кантактаў паміж ЗША і Тайванем ва ўсіх формах. Гэн Шуан падкрэсліў, што прынцып "аднаго Кітая" з'яўляецца палітычнай базай кітайска-амерыканскіх адносін.

"Мы заклікаем ЗША выконваць свае абяцанні, прытрымлівацца прынцыпу "аднаго Кітая" і абачліва падыходзіць да пытання Тайваня, каб пазбегнуць нанясення сур'ёзнага ўрону адносінам паміж дзвюма краінамі, а таксама міру і стабільнасці ў Тайваньскім праліве", -- адзначыў Гэн Шуан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040