Лясны пажар на паўднёвым захадзе Кітая аднавіўся
  2019-04-08 10:16:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лясны пажар, у выніку якога загінулі 27 пажарных і 3 мясцовыя жыхары ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая тыдзень таму, зноў пачаўся ў суботу ў другой палове дня. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

У суботу каля 17:00 стала вядома, што пажар пачаўся ў паўночна-ўсходняй частцы лесу, паведамілі крыніцы павета Мулі Ляншань-ійскай аўтаномнай акругі. Зараз з агнём змагаюцца 350 пажарных, яшчэ 440 мясцовых жыхароў з прылеглых раёнаў накіраваліся на месца здарэння.

Плошча, пройдзеная агнём, ацэньваецца ў 5-10 гектараў і пашыраецца з-за ветранага надвор'я.

Першы лясны пажар успыхнуў 30 сакавіка ў аддаленай горнай мясцовасці на вышыні больш за 3700 метраў над узроўнем мора ў павеце Мулі. Па стане на 2 красавіка, пажар, які ахапіў каля 15 гектараў лесу, быў лакалізаваны. Раней мясцовыя ўлады пацвердзілі, што прычынай пажару стаў удар маланкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040