Д. Трамп: міністр унутранай бяспекі Кірстэн Нільсан пакіне сваю пасаду
  2019-04-08 15:58:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у "Твітары", што міністр унутранай бяспекі Кірстэн Нільсан пакіне сваю пасаду. Ён адзначыў, што часова выконваючым абавязкі міністра стане кіраўнік мытна-памежнай службы Кевін Макалінан.

Такая заява прагучала пасля таго, як амерыканскія СМІ паведамілі, што К. Нільсан гатова перадаць свой ліст аб адстаўцы ў нядзелю ўвечары на сустрэчы з Д. Трампам.

К. Нільсан падтрымала жорсткую пазіцыю адміністрацыі Трампа ў дачыненні да нелегальных імігрантаў і кантралявала спрэчную палітыку, у адпаведнасці з якой дзеці мігрантаў былі падзелены са сваімі бацькамі падчас затрымання і судовых працэсаў.

"Знаходжанне К. Нільсан на данай пасадзе з моманту яе зацвярджэння ў снежні 2017 года часам было хісткім", -- паведамілі CBS News. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040