19-ы Фестываль мастацтваў "Сустрэча ў Пекіне" адкрыецца 25 красавіка
  2019-04-08 16:20:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У рамках 19-га Фестывалю мастацтваў "Сустрэча ў Пекіне", які будзе праходзіць з 25 красавіка па 25 траўня, каля 600 дзеячаў мастацтва з 25 краін і рэгіёнаў свету прадставяць 50 мерапрыемстваў, уключаючы спектаклі і выставы.

У гэтым годзе фестываль прысвечаны садзейнічанню гуманітарным абменам краін уздоўж "Пояса і шляху".

Гледачы змогуць убачыць выступленні Цэнтральнай балетнай трупы Кітая і артыстаў Японіі, Рэспублікі Карэі і Філіпін.

Прыхільнікам японскай спявачкі Лізы Она будзе прадстаўлена магчымасць атрымаць асалоду ад джазавай музыкі ў выкананні свайго куміра.

У спіс мерапрыемстваў таксама ўключаны фестываль швейцарскай кухні, канцэрт поп-музыкі, Пекінская опера і іспанскае шоу малявання пяском.

Фестываль арганізаваны Міністэрствам культуры і турызму Кітая, Дзяржаўным упраўленнем радыёвяшчання і тэлебачання КНР і муніцыпальным урадам Пекіна.

За апошнія 19 гадоў Фестываль мастацтваў "Сустрэча ў Пекіне" сабраў больш за 30 тыс. дзеячаў мастацтва з больш чым 100 краін і рэгіёнаў свету і прыцягнуў мільёны прыхільнікаў мастацтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040