Лі Кэцян прыбыў у Брусэль для ўдзелу ў 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС
  2019-04-09 10:17:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па ўзаемнай дамоўленасці кітайскага і еўрапейскага бакоў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў спецрэйсам у міжнародны аэрапорт Брусэля, каб прыняць удзел у 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС.

Лі Кэцян заявіў, што Кітай нязменна і рашуча падтрымлівае працэс еўрапейскай інтэграцыі, згуртаванасць і сілу ЕС, больш значную ролю Еўропы ў міжнародных справах. У існуючай сітуацыі Кітай мае намер умацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва з Еўропай у міжнародных пытаннях, сумесна адстойваць мультылатэралізм і свабодны гандаль, узмацняць глабальны і стратэгічны характар кітайска-еўрапейскіх адносін, каб уносіць агульны ўклад у мір, стабільнасць і росквіт на планеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040