У Кітаі стала менш кіслотных дажджоў
  2019-04-09 16:05:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтр па змяненні клімату Кітайскага метэаралагічнага ўпраўлення нядаўна выпусціў «Сінюю кнігу па зменах клімату ў КНР». Аўтары пішуць, што ўсебаковае назіранне за кліматычнай сістэмай і шэраг ключавых паказчыкаў паказваюць на тое, што тэндэнцыя да пацяплення кліматычнай сістэмы яшчэ ўстойлівая. Экстрэмальныя пагодныя і кліматычныя з'явы ў Кітаі, як правіла, узмацняюцца, а ўзровень кліматычных рызык павышаецца.

З 1961 года сярэдняя хуткасць паветранага патоку і працягласць сонечнага ззяння ў Кітаі стабільна дэманстравалі тэндэнцыю да зніжэння. У 2018 года сярэдняя адносная вільготнасць у Кітаі і агульная воблачнасць былі вышэй за норму, а сярэдняя хуткасць ветру была менш звычайнай гадавой велічыні. Колькасць дзён з пыльнымі бурамі ў паўночным рэгіёне значна скарацілася.

У перыяд з 1992 па 2018 гады кіслотныя дажджы ў Кітаі ў цэлым дэманстравалі тэндэнцыю да паслаблення і памяншэння; у мінулым годзе сярэдні ўзровень выпадзення ападкаў у краіне склаў pH 5.90, а з 1992 года сярэдні ўзровень частаты кіслотных дажджоў у краіне і іх інтэнсіўнасць былі самымі нізкімі за час назірання. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040