15 замежных і кітайскіх фільмаў пазмагаюцца за прэмію "Храм неба"
  2019-04-09 16:41:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Неўзабаве адкрыецца 9-ы Пекінскі міжнародны кінафестываль. Вялікая ўвага грамадскасці прыкавана да барацьбы за прэмію «Храм неба», якая з'яўляецца адной з важных частак маючай адбыцца імпрэзы. Аргкамітэт Пекінскага міжнароднага кінафестывалю на днях паведаміў, што на прэстыжную ўзнагароду прэтэндуюць 15 кінакарцін з 20 краін і рэгіёнаў свету, уключаючы кітайскія фільмы «Блукаючая Зямля» (The Wandering Earth), «Адзінаццатая частка» (The Eleventh Chapter).

Па словах намесніка выканаўчага сакратара аргкамітэта Пекінскага міжнароднага кінафестывалю Сін Бо, для павышэння аўтарытэту ўзнагароды аргкамітэт імкнецца знайсці вядомых у свеце кінематаграфістаў для ўдзелу ў журы прэміі «Храм Неба». Па ацэнцы такіх паказчыкаў, як прафесіяналізм і мастацкія дасягненні кандыдатаў у сваёй галіне, было вызначана 7 чалавек, якія будуць выступаць у якасці членаў міжнароднай калегіі. У прыватнасці, старшынёй журы стаў вядомы амерыканскі рэжысёр Роб Мінкоф, сярод іншых членаў журы: чылійскі рэжысёр Сільвіё Каёсі, кітайскі рэжысёр Цаа Баапін і расійскі рэжысёр Сяргей Дварцавы, сянганская акторка Лю Цзялін, іранскі рэжысёр Маджыд Маджыдзі і брытанскі рэжысёр Сайман Уэст.

Нагадаем, што цырымонія адкрыцця і закрыцця Пекінскага міжнароднага кінафестывалю адбудзецца 13 і 20 красавіка адпаведна. На адкрыцці будзе паказаны кітайска-казахстанскі фільм «Кампазітар», а на закрыцці выйдзе ў пракат індыйская камедыя «Нуль».

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040