Лі Кэцян апублікаваў аўтарскі артыкул у нямецкай газеце "Хандэльсблат"
  2019-04-09 17:00:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у панядзелак апублікаваў аўтарскі артыкул у нямецкай газеце "Хандэльсблат" пад загалоўкам "Адкрытасць і супрацоўніцтва ў мэтах ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу".

Лі Кэцян ў артыкуле заявіў, што ён на пасадзе прэм'ера амаль кожны год наведвае Еўропу і заўсёды адчувае дружбу паміж народамі Кітая і Еўропы, а таксама спрыяльную тэндэнцыю доўгатэрміновага і стабільнага развіцця кітайска-еўрапейскіх адносін.

Нагадаўшы, што нядаўна старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў паспяховы візіт у тры краіны Еўропы, які надаў вялікі імпульс развіццю кітайска-еўрапейскіх адносін, Лі Кэцян падкрэсліў, што яго першы ў бягучым годзе замежны візіт праходзіць у Еўропе для ўдзелу ў 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС.

Еўропа, прытрымліваючыся канцэпцыі адкрытасці, заўсёды знаходзілася ў першых шэрагах дзяржаў, якія наладжвалі кантакты з Кітаем. За 40 гадоў правядзення палітыкі адкрытасці і рэформаў у Кітаі кітайска-еўрапейскае супрацоўніцтва атрымала дынамічнае развіццё. Лі Кэцян адзначыў, што за 40 гадоў аб'ём кітайска-еўрапейскага гандлю вырас у 250 разоў, ЕС 15 гадоў запар заставаўся найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Кітая, аб'ём двухбаковага тавараабароту у 2018 годзе дасягнуў рэкорднай адзнакі ў 682,16 млрд долараў ЗША. Кітай многія гады захоўвае за сабой статус другога па велічыні гандлёвага партнёра ЕС.

"Адчыненыя дзверы Кітая не закрыюцца, а адчыняцца яшчэ шырэй", - піша кіраўнік кітайскага ўраду. Паводле яго слоў, усё больш еўрапейскіх прадпрыемстваў сталі атрымліваць выгоды новых мер Кітая па адкрытасці і рэформаў. "Мы маем намер сумесна з еўрапейскім бокам садзейнічаць узаемнай адкрытасці і стварыць справядлівае, спрыяльнае і роўнае бізнес-асяроддзе", - запэўніў Лі Кэцян.

Ён адзначыў, што Кітай і Еўропа з'яўляюцца ўзаемавыгаднымі партнёрамі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама сумесна падтрымліваюць забеспячэнне міру і стабільнасці на планеце. Ён падкрэсліў, што кітайскі бок надае павышаную ўвагу развіццю адносін з Еўропай і разглядае яе як важны полюс у свеце. Кітай заўсёды рашуча падтрымлівае еўрапейскую інтэграцыю, спадзяецца бачыць Еўропу згуртаванай і квітнеючай. "Мы поўныя ўпэўненасці ў будучым развіцці Еўропы і паглыбленні кітайска-еўрапейскага супрацоўніцтва", - піша Лі Кэцян.

У артыкуле ён заклікаў Кітай і Еўропу сумесна абараняць мультылатэралізм і сістэму свабоднага гандлю, выбудоўваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу і процідзейнічаць старым праблемам і новым выклікам, якія стаяць перад развіццём чалавецтва.

Лі Кэцян выказаў спадзяванне на прасоўванне спалучэння ініцыятывы "Пояс і шлях" са стратэгіяй развіцця ЕС. Паводле яго слоў, у Кітая і Еўропы значна больш агульных інтарэсаў, чым рознагалоссяў. "Мы маем мудрасць і здольнасці для належнага ўрэгулявання рознагалоссяў, процідзеяння выклікам і пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва на карысць двухмільярднага насельніцтва Кітая і Еўропы", - падкрэсліў палітык.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040