Лі Кэцян сустрэўся з прэм'ер-міністрам Бельгіі Ш. Мішэлем
  2019-04-10 10:06:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лі Кэцян адзначыў, што галоўнай мэтай яго візіту ў гэты раз стаў удзел у 21-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС. Важнай часткай адносін паміж Кітаем і ЕС з'яўляюцца кітайка-бельгійскія адносіны. Кітай жадае бачыць Еўропу згуртаванай, квітнеючай і дамагацца пастаяннага прагрэсу ў справе інтэграцыі; гатовы разам з еўрапейскімі краінамі пашыраць двухбаковую адкрытасць, сумесна абараняць свабодны гандаль. Кітай спадзяецца, што Бельгія працягне адыгрываць канструктыўную ролю ў далейшым развіцці кітайска-еўрапейскіх адносін.

У сваю чаргу, Ш. Мішэль адзначыў, што Бельгія высока цэніць сувязі з Кітаем і мае намер і далей умацоўваць дыялог з кітайскім бокам, паглыбляць супрацоўніцтва ў сферы гандлю, сельскай гаспадаркі, суднабудавання. Ш. Мішэль пажадаў сустрэчы кіраўнікоў Кітая і ЕС поспеху ў справе развіцця гандлёвых сувязяў ЕС і КНР, дасягнення ўзаемнай выгады і агульнага выйгрышу. Ён дадаў, што Бельгія вітае важную ролю Кітая ў міжнародных справах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040