Кітай працуе над стварэннем інтэрнацыянальнага, кіраванага на аснове закона спрыяльнага бізнэс-асяроддзя
  2019-04-10 14:54:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе прыкладаць намаганні для стварэння інтэрнацыянальнага, кіраванага на аснове закона спрыяльнага бізнэс-асяроддзя.

Намеснік міністра фінансаў КНР Цзоу Цзяі на брыфінгу Дзяржсавета па пытаннях палітыкі заявіў, што ў далейшым міністэрства фінансаў працягне сумесна з адпаведнымі органамі і адміністрацыяй Пекіна і Шанхая ўзмацняць неабходныя рэформы, паскараць іх правядзенне для стварэння інтэрнацыянальнага, кіраванага на аснове закона спрыяльнага бізнэс-асяроддзя, у прыватнасці паскараць унясенне паправак у адпаведныя прававыя нормы і працягваць удасканальваць працэс.

Ён адзначыў, што ў гэтым годзе рэформы па паляпшэнні бізнес-асяроддзя могуць быць сканцэнтраваны на далейшым садзейнічанні стварэнню спрыяльных умоў, спрашчэнні працэсу выдачы неабходных накладных і сведчанняў у сферы трансгранічнага гандлю, удасканаленні рэжыму "датэрміновага дэкларавання" імпартуемых тавараў і правядзенні адрасных рэформаў.

Рэформы маюць пад сабой таксама садзейнічанне фарміраванню кіраванага на аснове закона бізнес-асяроддзя, для гэтага праводзіцца звядзенне разам судовай практыкі, выданне юрыдычных тлумачэнняў адпаведных законаў аб банкруцтве прадпрыемстваў. У прыватнасці размеркаванне пэўнымі кіраўнікамі асноўнай маёмасці дэбітораў павінна праводзіцца шляхам галасавання на сходзе крэдытораў. У той жа час Вярхоўны народны суд КНР таксама выдаў юрыдычнае тлумачэнне па пытаннях падаўжэння тэрмінаў разгляду і адтэрміноўкі судовых слуханняў па грамадзянскіх і гандлёвых справах, увёў спрошчаную працэдуру слуханняў па звычайных гандлёвых і грамадзянскіх справах, гэта прыкладзеныя намаганні па фарміраванні заснаванага на захаванні закона бізнес-асяроддзя . Таксама міністэрства каардынуе дзейнасць рабочай камісіі па пытаннях заканадаўства УСНП па ўнясенні паправак у законы аб маёмасным і дагаворным праве для стварэння камфортнага бізнес-асяроддзя.

Намеснік генсакратара Дзяржкамітэта па справах развіцця і рэформаў КНР Чжоу Сяафэй заявіў, што ў далейшым дзяржкамітэт сумесна з кампетэнтнымі органамі будзе падтрымліваць паглыбленне рэформаў па скарачэнні кіраўнічага апарата і перадачы паўнамоцтваў ніжэйстаячым органам улады, арыентуючыся на жаданні і патрабаванні асноўных ігракоў рынку і для адпаведнасці міжнароднаму ўзроўню, садзейнічаць спрашчэнню працэдуры зацвярджэння спраў, пашыраць доступ на рынак, узмацняць справядлівае кіраванне, скарачаць аперацыйныя выдаткі, паскараць стварэнне адкрытай і заснаванай на парадку ў канкурэнцыі адзінай сучаснай рынкавай сістэмы, фарміраваць інтэрнацыянальнае, кіраванае на аснове закона камфортнае бізнес-асяроддзе.

Чжоу Сяафэй сказаў, што Дзяржкамітэт па справах развіцця і рэформаў будзе прыкладаць намаганні па прасоўванні заснаванай на даверы працы па кіраванні ў галіне высокага ўзроўню планавання, інфраструктурнага забеспячэння і інавацыйнага прасоўвання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040